.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Рэцэнзіі




Джамбібум
«Джамбібум»: натуральнасьць гучаньня перадусім!
| 27-08-2008 |

Другі рэліз ад менскай каманды «Джамбібум» дае падставы залічыць іх у вышэйшую лігу айчыннага фольк-року. Гурт здолеў вылучыцца сярод дзясяткаў іншых прадстаўнікоў свайго кірунку ды прапанаваць уласнае бачаньне беларускага фальклёру. Між тым, дыск «Жавароначкі» стаў 100-м па ліку рэлізам кампаніі БМА-груп.падрабязьней



Ilo & Friends
Глыток беластоцкага року
| 26-08-2008 |

Беларускі падляскі рок мае нядоўгую, але вельмі насычаную гісторыю. Пачалася яна ў сярэдзіне 90-х, калі беластоцкія хлопцы з гурта R. F. Braha першымі запісалі цалкам беларускамоўную праграму. Пры канцы 90-х праект ZERO-85 выступіў разам зь беларускімі рок-зоркамі ў Менску. Шэраг камандаў з Падляшша пэрыядычна бралі ўдзел ў музычных складанках і праектах. Але ўсё адно – для беларусаў падляскі рок застаецца таямніцай. Ён існуе і разьвіваецца сам у сябе. «Для палякаў – мы беларускі гурт, а вось беларусы нас прымаюць за польскіх выканаўцаў», - неяк акрэсьліў сытуацыю Сенька з ZERO-85.падрабязьней



"Басовішча 2007"
Складанка «Басовішча-XVIII»: рарытэты плюс гіты
| 22-08-2008 |

Творчая суполка «Осмос» вырашыла працягнуць традыцыю, распачатую летась. Цягам году яны працавалі ў студыі з удзельнікамі фэстывалю «Басовішча», каб прадставіць «музыку маладой Беларусі» ў CD-варыянце. Кожны, хто выйшаў на сцэну на фэстывалі ў Гарадку – трапіў на гэтую складанку, так што той слухач, хто не расчуў словаў ці праспаў сэт каго з выступоўцаў мае магчымасьць атрымаць асалоду або расчаравацца ад недачутага і недабачанага.падрабязьней



Алесь Камоцкі
Творчы бзік Алеся Камоцкага
| 21-08-2008 |

У дыскарнях зьявіўся альбом старых савецкіх шлягераў, перасьпяваных па-беларуску. Гэта першы дыск «няаўтарскіх» песень ад Алеся Камоцкага – гэткі «творчы бзік», як кажа сам выканаўца. Каб зрабіць гучаньне багацейшым бард запрасіў да працы нямала іншых музыкаў, а самі песьні ня проста пераклаў, а пераасэнсаваў у беларускім кантэксьце: «А я на зямлі застаюся// Чакаць маразы і сьнягі// У роднай сваёй Беларусі// Дзе кожны куток дарагі». Гэтак загучаў вядомы сьпеў «Летят перелётные птицы».падрабязьней



NHS-ethno
Дэбютны дыск ад гурта, якога няма
| 13-08-2008 |

Пасьля перамогі на буйным польскім фольк-фэсьце Mikolajki Folkowe і прэзэнтацыяй дэбютнага дыску «700» гурт NHS распаўся, але яго ўдзельнікі не прыпынілі сваёй дзейнасьці. На BeFree музыкі выступалі ўжо, як «гурт Насты Някрасавай». Пакуль пладзяцца чуткі пра адраджэньне гурта з новай вакалісткай Русяй, працу, запісаную першым складам NHS можна шукаць у продажы.падрабязьней



Тайланд
Порцыя кайфу ад «Тайланду»
| 08-08-2008 |

Праект Андрэя Дзяркова запісаў першы поўнафарматны дыск. «Слухаць альбом трэба ня менш за тры разы, пасьля гэтага назіраецца магічны эфэкт – ён пачынае падабацца ўсё болей і болей, а ступень найвышэйшага кайфу ад праслухоўваньня пакуль не ўстаноўленая», - кажа музыка. Кожны ахвочы можа спраўдзіць слушнасьць гэтага выказваньня на сайце гурта. На рашэньне Андрэя альбом цалкам выкладзены ў сеціва.падрабязьней



Unia
Дэбютнік ад Unia: нахабнасьць і правінцыйнасьць у адным фляконе
| 07-08-2008 |

Гурт Unia, які ўзяў назву знакамітага, але ўжо няіснага харавога калектыву пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева, грае цяжкі фольк-рок. Музыкі адзначыліся посьпехам на некалькіх буйных беларускіх фэстах і далі даволі пасьпяховыя сольныя канцэрты ў Менску і Маскве, на якіх прэзэнтавалі сваю праграму «Dolam». Cапраўды, беларускі фольк-рок зараз перажывае ня лепшыя часы і адкрыцьцяў у гэтым кірунку ў апошнія гады зусім няшмат, вось Unia і скарысталася такой магчымасьцю, але пасьля праслухоўваньня некаторых трэкаў складваецца ўражаньне, што музыкі вельмі далёкія ад беларускай культуры. Надта ўжо тхне ад іх банальнай дэкаратыўшчынай і непрыхаванай правінцыйнасьцю.падрабязьней



beZ bileta. Настоящая любовь
beZ bileta - «Настоящая любовь»
| 25-06-2008 |

Складанка пераробак і жывых варыянтаў ужо добравядомых песень «безьбілетнікаў», выдадзеная наўздагон моцным і пасьпяховым CD і DVD-рэлізам. Відаць, што з мэтаю посьпех падмацаваць і лішнюю капейчыну атрымаць:). У музычным сэнсе гэты дыск падаўся болей разнастайным і прывабным з музычнага гледзішча, чым уласна нумарныя альбомы каманды.падрабязьней



Анатоль Длускі
Анатоль Длускі – Я вас люблю, мои друзья
| 28-05-2008 |

Альбом ці тое барда, ці то шансанье сьведчыць толькі пра адно: яму вельмі хочацца сьпяваць. Пра музычны чыньнік хіба ня будзем – пануры тэмп, па-карчмарску разьдзяўбаныя клявішы ды блатныя акорды. У такім кірунку эмоцыямі трэба браць. А Длускі хоць і напружвае зьвязкі часам, не выходзіць ані. Голас яго часам удае на Высоцкага, але ўсё болей на прафэсара Лебядзінскага:).падрабязьней



Леанід Нарушэвіч
«Князь Мышкін» узяўся за Купалу
| 26-05-2008 |

Адвечныя экспэрымэнтатары з гурта «Князь Мышкін» сваёй апошняй працай зьдзівілі нават самых адданых прыхільнікаў сваёй творчасьці. Майстры інтуітыўнай імправізацыі вырашылі ўзяць з кніжнай паліцы паэму Янкі Купалы «На куцьцю», але ня толькі дзеля таго, каб згадаць лішні раз клясыку беларускай літаратуры. «Князь Мышкін» запісаў цэлы дыск імправізацыяў для гітары ды духавых інструмэнтаў, а дэклямаваньнем заняўся вядомы журналіст Зьміцер Падбярэзскі. Аўтары праекту прысьвяцілі сваю працу 90-годзьдзю Беларускай народнай рэспублікі.падрабязьней



Троіца. Сон-трава
Этна-трыё «Троіца» – Сон-трава
| 22-05-2008 |

Чацьверты альбом за дзевяцігадовую гісторыю самай «фірмовай» беларускай фольк-каманды, на які чакалі чатыры гады. Музыкі граюць утрох, а такое адчуваньне, што Кірчуку дапамагае аркестар Белтэлерадыё. На «Сон-траве» ў сваіх музычных шчыраваньнях «Троіца» зайшла яшчэ далей. Калі на першых трох альбомах «Троіца» проста аздабляла народныя творы, то бок рабіла аранжыроўкі старадаўніх сьпеваў, то тут яны ўзяліся за напісаньне музыкі да ўсіх твораў, знойдзеных ва ўласных архівах, на рэспубліканскім радыё і ў інстытуце этнаграфіі АН.падрабязьней



Ганна Шаркунова. Сердце красавицы
Ганна Шаркунова – Сердце красавицы
| 19-05-2008 |

Аніяк не выпадае цешыцца з нагоды зьяўленьня чарговай поп-зоркі, якая анічым ня розьніцца ад тысячаў падобных сваіх каляжанак з Масквы, Саратаву ці Краснаярску. Але прызнаць варта: праект «Аня Шаркунова» – першы больш-менш уцямны адказ беларускіх поп-прадусараў на ўвядзеньне 75%. Спроба зрабіць уежную папсу набыла пэўны плён – песьні з гэтага дыску можна пачуць на менскіх «эфэмках» ня толькі ўначы.падрабязьней



У архіве:

Dali – Zагадкі Zігмунда Фрэйда
«Детидетей» - «ОтЛично»
НезалежныЯ – смачная падборка беларускіх гітоў
«Куплеты і прыпевы»: Вольскі пераўтварыўся ў блазна
Максім Жбанкоў: Шалкевіч-бугі
Дай Дарогу! – Supersession
beZ bileta. Пра самае нясумнае на сьвеце
«Музычная партызанка»: пра Беларусь, якую зразумець няпроста
J:морс - Адлегласьць
Neuro Dubel - Stasi
Детидетей - Конверты для снов
Гукі Хатыні
Зьмяя - Гост Густа Дусту ч.1
Камбэкі восені: «Песьняры» і «Сузор'е»
Зьміцер Бартосік - Гандураскі сэрыял
Неумолкаемые - Пойдём Снами
UR’IA - Raj koniu
Бан-Жвірба - Забабоны
N.R.M. - 06
beZ bileta - Кино
Atlantica - Urbanoid
Дударскі фэст
Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага
Ляпіс Трубяцкой - Капітал
SOK - Присоединяйся к нам
Аляксей Хлястоў - Потому что люблю
“Port Mone”: музыка, непадуладная розуму
Крамбамбуля сьвяточная
Da Vinci - Bum-Bum
Metallection-4
Аляксей Шадзько і група «Сястра» - Тайга
Алег Сьпіцын і Чэрмэн - Drive
Аляксандар Саладуха - Любить тебя, родная
Голая Манашка - Неба BLAкітнае + S.D.M.
Дрозды - Прилетели
zygimont VAZA - Distortion
Пятро Ялфімаў - Я хочу
Drolls і Guda - Zara
Сердце дурака - К началу начал
Юры Несьцярэнка - Сьвята вялікіх дажджоў
Termin X – Закрэсьлі сваё імя
Городская тоска - С миром
Сяргей Новік-Пяюн - Дні лятуць. Песьні з-за кратаў
Зьміцер Вайцюшкевіч - Калыханкі
Пару рублей - Трезвый расчёт
P.L.A.N.- Песенькі самотнага ліцьвіна. Зьніч надзеі.
Паліна Данская - Всё решено
Сяржук-Сокалаў-Воюш - Песьні Лісоўчыкаў
Дасьледаваньне Пукста
Вірус ліха - Жизнь бьёт ключом
Znich - Крыжы-абярэгі
Уладзімер Мулявін - Голас душы
Tav.Mauzer - Радасьць
Якаў Навуменка - Кружева сирени
Тамаш Суліма і Алег Кабзар - Трэцяе вакно
"Pete-Paff" ня сорамна немцу падарыць
Аляксандар Сухараў - Мяне завуць Эківокі
:B:N: - "Жыве рок-н-рол"
Тарыэл Майсурадзэ - Это всё любовь моя
J:Морс. Босиком по мостовой
Першы дыск "Джамбібум"
Анжаліка Агурбаш - "Беларусачка"
Палац - Дарожка
Xlam: Альтэрнатыва альтэрнатыве
Зьміцер Вайцюшкевіч. Песьні з доўгай шуфляды
Чырвоным па Беламу. Найлепшае 2004-2005
Віктар Шалкевіч. Гарадзенец прызямліўся ў Менску
Вольга Залеская & WZ-Orkiestra. Небесная таверна
J:Морс. Не умирай
Belarusian Red Book
Алесь Камоцкі. Дах
222 альбомы беларускага року і ня толькі
M’Anzhura. Мне этого мало
“Песьні Свабоды-2”
Чарнобыльскі Вецер
Золотая двадцатка 02. Весна 2006
Анонимка
ZET “RADZIMA.COM”
UR’IA. Kali-chakra
Песьні свабоды
Вайцюшкевіч. Танга з Ружай
“Маленькі нірваніст” (KROK)
«Мясцовы час» – «Мой дом» (1989); «Ускраіна» (1990)
“P.L.A.N.” - “Znic nadziei”
Тодар Кашкурэвіч і “TYLOS LABANORO” – Цішы Лабаноры
“Нагуаль” – “У земли под юбкой”
Indiga - “Заенька”
Ляпіс Трубяцкой - “Мужчыны ня плачуць”
КлЁндайк – Я знаю
Партызанская школа. Супольны музычны праект
Ricochet – Ricochet
Аляксандра і Канстанцін – “Аўтаномная навігацыя”
Вяртаньне Геніюш: сучаснасьць неўміручага
Drum Ecstasy – H.D.M.
Popravka 22
Прэм'ер Тузін 2005
J:Морс. Моё солнце
Данчык. “Я ад вас далёка”



угару - up





©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net