|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Музычныя навіны
У N.R.M. творчы крызіс? | 04.09.2008 | Цягам ліпеня і жніўня на музычным сайце Experty.by былі зьмешчаныя рэцэнзіі на ўсе альбомы гурта N.R.M. На падставе адзнакаў крытыкаў быў складзены графік кар’еры калектыву, адпаведна якому з 2000 году гурт перажывае творчы спад. Лявон Вольскі гэтак камэнтуе вынікі: «Усё таму, што мы пішам, як атрымліваецца, як адчуваецца, як чуецца ў нейкі пэўны момант. Каб мы проста прагнулі ня страціць папулярнасьць і заваяваць новых слухачоў, дык вынік быў бы іншы». Павал Сьвярдлоў. Беларускі фармат: запаведнік лузэраў | 04.09.2008 | ТГ друкуе «нататкі з маргінэсу музычнай індустрыі» журналіста Паўла Сьвярдлова. Аўтар разважае, чаму айчынныя пап-зоркі так баяцца спачуваньня, які плён прынесла «маштабная рэклямная акцыя» колісь забароненых рок-музыкаў, што спарадзіла зьяўленьне ў музычнай прэсе цэлай масы дылетантаў, а таксама прапануе свой «тop лузэраў і лузэрскіх учынкаў беларускага шоў-бізу». IQ48 зьмяняюць назву | 02.09.2008 | Цалкам гатовы альбом гурта IQ48 пад назвай «Марсіяне» музыкі вырашылі перайменаваць. Яўген Бузоўскі: «Мы раптоўна дазналіся, што альбом пад такой назвай ужо выдалі расейцы з „Братья Грим“, таму вырашылі не паўтарацца». Назву для новага дыску «здаровых ласей» можа прыдумаць кожны. Вольга Самусік: «У „Советской Белоруссии“ мне падабаецца» | 30.08.2008 | Вакалістка гуртоў Tarpach і zygimont VAZA, прызнаная на апошняй «Рок-Каранацыі» – «рок-князёўнай» Вольга Самусік ужо месяц, як працуе ў газэце «Советская Белоруссия». На просьбу ТГ сьпявачка распавяла, як яна трапіла і як пачуваецца на працы ў органе адміністрацыі прэзыдэнта. «Крамбамбуля» дала канцэрт у калёніі | 29.08.2008 | Праект Лявона Вольскага «Крамбамбуля» даў сольны канцэрт у Шклоўскай калёніі ўзмоцненага рэжыму. «У Шклоўскай калёніі нас сустрэлі вельмі гасьцінна - гарбатай, кавай, цукеркамі і печывам», - апавядае музыка. «Крамбамбуля» прывезла ў Шклоў найлепшы апарат і сыграла гадзінную праграму з адмыслова падабраных песень. Лявон Вольскі апавядае, што некаторыя творы вырашана было не выконваць у такіх умовах: «Як песьню „Хочаш піва“, каб надта не правакаваць нашых слухачоў». IQ48 i «Джамбiбум» сыгралі на радзіме бацькі Махно | 28.08.2008 | Беларускiя гурты IQ48 i Джамбiбум прынялi ўдзел у лiтаратурна-музычным андэграўндным фэстывалi «Дзень незалежнасьці з Махно». Фэст быў надта пасьпяховым для беларускіх паэтаў. У слэме перамагла маладая беларуская паэтка Наста Манцэвіч. Другое места атрымаў таксама прадстаўнік беларускай каманды - берасьцейскі паэт Сяргей Прылуцкі. І яшчэ двое - Віталь Рыжкоў і Марыйка Мартысевіч - увайшлі ў лік паўфіналістаў. Міністэрства інфармацыі: 75% беларускай музыкі толькі ў прайм-тайм! | 27.08.2008 | Чыноўнікі выказалі пажаданьне, каб ад 15 верасьня ўстаноўленая квота ў 75 працэнтаў беларускай музыкі выконвалася толькі ў пэўны час – раніцай (ад 7:00 да 10:00), удзень (12:00-15:00) і ўвечары (17:00-22:00). Адпаведныя рэкамэндацыі былі прынятыя на нарадзе ў Міністэрстве інфармацыі і даведзеныя да ведама кожнага кіраўніка FM-станцыяў, што працуюць на тэрыторыі Беларусі. «Go-Fest» едзе па краіне | 27.08.2008 | 30 жніўня ў Гомелі пройдзе трохгадзіннае шоў з удзелам самых цікавых альтэрнатыўных камандаў Беларусі ды Расеі. Далей канцэрты фэстывалю «Go-Fest. Альтэрнатыва ёсьць!» адбудуцца ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Сёлета ўдзел у фэсьце, зладжаным прадусарскай кампаніяй Go-Records ды расейскім тэлеканалам A-ONE возьмуць удзел Stigmata, Rasta, Tractor Bowling, 5diez, Ikona! Арганізатары абяцаюць, што, гук і сьвет – будуць пранізьлівымі, залі - напоўненыя, а атмасфэра – непаўторнай. Два беларускія гурты возьмуць удзел у фэсьце «Джаз Кактэбель» | 26.08.2008 | Гурты CherryVata і OSIMIRA зайграюць у межах вялікага опэн-эйру «Джаз Кактэбель», што пройдзе ўжо пяты раз. Сёлета фэст, што ставіць задачу зьмяніць стаўленьне масаў да джазу, як састарэлай музыкі, зьбярэ некалькі дзясяткаў камандаў з усяго сьвету. Сярод выступоўцаў – зоркі сусьветнага джазу ды world music. Арганізатары вырашылі адкрыць і новую сцэну NU Jazz, што будзе месьціцца на нудысцкім пляжу. «Чырвоныя Элвісы» едуць у Менск | 22.08.2008 | Элвіса Прэсьлі ў Амэрыцы называюць проста і ляканічна – The King. Гурт Red Elvises ёмка і справядліва – «crazy russians». Менавіта гэтую расейска-амэрыканскую групу мы змаглі пачуць і палюбіць ў культавым фільме «Шасьціструнны самурай». 31 жніўня – back to USSR! – «чырвоныя элвісы» выступяць у Менску. Flёur ізноў у Менску | 21.08.2008 | Адным марозным лютаўскім вечарам 2007 году да ўваходу ў менскі клюб Step сабралася даўгая чарга, што двойчы абгінала будынак. Ня дзіва: у Менск упершыню прыязджаў амаль ужо культавы ўкраінскі гурт. Канцэрт прайшоў выдатна, усе атрымалі асалоду і сталі чакаць на наступны іх прыезд. І дачакаліся: праз паўтара году Flёur зноўку ў Мінску. Ці трэба ладзіць беларускія фэсты за мяжой? | 18.08.2008 | Над гэтым пытаньнем разважае Кася Камоцкая: «На фэсты накшталт Be Free прыяжджае сталы набор фанаў, сталы набор музыкаў. Для ўкраінскай публікі гэта не цікава. Яны нават на свой „Тартак“ не сабраліся, хоць гэта вельмі вядомы гурт. На мой погляд, атрымліваецца простае выкідваньне грошай. Фэсты патрэбныя арганізатарам. Фэсты патрэбныя, можа быць, тым гуртам, якія ня могуць выступаць у Беларусі. Але ня думаю, што гэта прыносіць вялікую асалоду: ехаць суткі, каб выступіць перад амаль пустой пляцоўкай»… «Ляпісы» прэзэнтуюць «Маніфэст» у летнім амфітэатры | 18.08.2008 | На 14 верасьня заплянаваны вялікі сольны канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкой». Ён пройдзе на пляцоўцы «Славянскага базару» – летнім амфітэатры ў Віцебску. Менавіта там Міхалок з камандаю прасьпявае песьні з свайго новага альбома «Маніфэст». У тым ліку «Belarus Freedom» з патрыятычна-патасным прыпевам: «Пагоня побач! Будзем жыць». N.R.M. на Be2gether: «Выступілі гераічна!» | 17.08.2008 | Лявон Вольскі пасьля сэту N.R.M. у межах літоўскага фэстывалю Be2gether: «Звычайна мы выступаем у якасьці зорак, калі можна выкарыстоўваць гэтае слова ў беларускай сытуацыі. А тут наадварот мы былі малавядомыя. Але ў такой ролі вельмі цікава выступаць». Лідэр N.R.M. пасьля свайго выступу падзяліўся з ТГ сваімі ўражаньнямі ад фэсту, што праводзіцца ў паўсотні крокаў ад беларускай мяжы. Рэгістрацыя на «Рок па вакацыях» пачалася | 15.08.2008 | Адроджаны фэст «Рок па вакацыях» выклікае надзвычайную цікавасьць. У першыя гадзіны на ТГ зарэгістравалася больш за 100 чалавек. 31 жніўня ў КЗ «Мінск» выступяць больш за 10 гуртоў. Свае песьні пакажуць героі сёлетняга «Басовішча» гурты Tlusta Lusta і Spita/ь F, пераможцы «Амбасовішча» – Kalmary, а таксама вядучыя рок-гурты Беларусі, у тым ліку тыя, хто браў удзел у апошнім фэсьце «Рок па вакацыях», што прайшоў ажно ў 1996 годзе. Сярод гасьцей фэсту - «Крама», ULIS, Neuro Dubel, адроджаны да гэтага фэсту гурт Сяргея Анішчанкі «Грунвальд», а таксама маладзейшыя «Куклы», «Фляўс і Кляйн», «Детидетей» і Tarpach. Сярога: «Верагодна, што гэта мой апошні дыск» | 15.08.2008 | Адначасова ў дыскарнях Расеі, Украіны і Беларусі зьявіўся новы альбом Сярогі. Дыск самага вядомага ў сьвеце рэпэра зь Беларусі завецца «Хроника парнишки с гомельских улиц». У сваім новым альбоме Сярога намагаецца паказаць сябе зь нечаканага боку. Ён выступіць у ролі сур’ёзнага лірыка і вулічнага рамантыка. «Я напісаў песьні, якія палічыў патрэбнымі запісаць. Мяркую, што магу сабе такое дазволіць», - кажа рэпэр. be2gether пачнецца зь сюіты, прысьвечанай Грузіі | 14.08.2008 | 14 жніўня ў 17:00 ля ратушы ў Вільні зайграе адмыслова падабраны да фэсту калектыў, што складаецца з сотні музыкаў Drum2gether пад кіраўніцтвам аднаго зь лепшых джазавых бубначоў Літвы Гедымінаса Лаўрынавічуса. Такім чынам будзе дадзены старт другому па ліку фэсту be2gether. Арганізатары пазыцыянавалі сёлетні фэст па-за палітыкай, але ў апошнія дні вырашылі, што барабанная сюіта, зайграная на адкрыцьці, будзе прысьвечаная Грузіі. Беларускія музыкі ўшануюць памяць Андрэя Вашкевіча | 14.08.2008 | 19 верасьня мае прайсьці буйная музычная акцыя. Але гэтым разам з сумнай нагоды. Амаль два дзясяткі гуртоў выйдуць на сцэну КЗ «Мінск», каб аддаць даніну павагі Андрэю Вашкевічу – лідэру гурта «Любовь и спорт», што заўчасна пайшоў з жыцьця. Сваю згоду на выступ у канцэрце ўжо далі гурты «Палац», NEO, «Крама», «Дрозды», Віталік Артыст, Зьміцер Вайцюшкевіч, Атмараві, Naka, «Серебряная свадьба», «По глазам», «Грошы», «Маркуц band», Руся, Esprit, Шарма, «Клёндайк». BeFree ў Львове – пачатак добрай традыцыі | 13.08.2008 | Лета-2008 выдалася даволі багатым на беларускія і транспамежныя фэстывалі. «Басовішча», «Вольнае паветра», а хутка Be2gether і «Рок па вакацыях». Але BeFree, што адбыўся 9-10 жніўня ў Львове, вылучаецца сярод астатніх. Гэта новы беларускі фэст зусім побач зь Беларусьсю. Імпрэза была адразу заяўленая з размахам: дзьве сцэны ў цэнтры гораду, намётавае мястэчка, гурты, якія няшмат дзе пачуеш. Трэба адзначыць і канцэнтрацыю беларускіх вядомых калектываў, якія проста не зьмяшчаліся на сцэне, граючы звычайна па 30-40 хвілін. Таксама канцэрт наведала шмат польскіх, украінскіх і нават адзін францускі гурт. Фэст «Рок па вакацыях» адраджаецца | 08.08.2008 | Адзін з буйных беларускіх рок-фэстываляў, што праводзіўся ў сярэдзіне 90-х сёлета адраджаецца пасьля 12-гадовага перапынку. Заснавальнік фэсту Юры Цыбін: «Мы запрасілі тых, хто адзначыўся ў гэтым годзе – на цырымоніі „Рок-Каранацыя“, на фэстывалях „Амбасовішча“ і „Басовішча“, Сяргей Анішчанка прадставіць лепшы гурт свайго фэсту „Рок-Кола“ апошніх гадоў. Да ўсяго, каб зьберагчы традыцыю, мы запрасілі некалькі камандаў, што ўдзельнічалі ў апошнім „Рок па вакацыях“ у 1996 годзе». «Рок па вакацыях-2008» пройдзе 31 жніўня, а патрапіць на фэст здолее кожны наведнік «Тузіна Гітоў» праз электронную рэгістрацыю. Guda на «Шэшорах»: «Гэта было грандыёзна!» | 08.08.2008 | Удзельніца вакальнага гурта Guda Вікторыя Міхно згадвае адну з самых яркіх падзеяў гэтага лета ў этна-музыцы– фэстываль «Шэшоры», які называюць этна-Вудстокам. Самы вялікі ва Ўкраіне, а цяпер можна лічыць і ў Эўропе, фольк-фэст прайшоў сёлета ў пяты раз на беразе Паўднёвага Бугу і сабраў больш за 30 000 гледачоў і музыкаў ня толькі з суседніх краінаў, але з Вугоршчыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі. «Кожны, хто выходзіў на сцэну быў па-свойму цікавым. Прахадных выканаўцаў там папросту не было. Як выйшлі на сцэну, адразу пачулі, што сярод гледачоў было нямала беларусаў, што нас палымяна падтрымлівалі. Прыемна, калі падрыхтаваная аўдыторыяй апынаецца такой масавай. Гэта было грандыёзна!» Be Free: беларускі рок-ўікэнд у Львове | 08.08.2008 | У гэтую суботу і нядзелю ў цэнтры Львова будзе гучаць жывая беларуская музыка. Цікавасьць да беларускага фэстывалю Be Free неймаверная. Яшчэ за некалькі дзён да яго пачатку квіткі на цягнікі зь Менску да Львову ўжо было не набыць. Сваю ўвагу выявілі і беларускія памежнікі, якія паведамілі, што над наведнікамі Be Free на мяжы будзе ажыцьцяўляцца пільны кантроль. Арганізатары выказваюць спадзеў, што беларускія ды ўкраінскія памежнікі будуць кіравацца выключна жаданьнем таго, каб фэст прайшоў добра. Drum Ecstasy вырашылі кадравае пытаньне | 07.08.2008 | Лідэр гурта Філ Чмыр нарэшце абвесьціў: «Drum Ecstasy скончылі пошукі новага бубнача». Замест Сьцяпана Бітуса, што ад’ехаў быў працаваць у Маскву месца ля барабанаў заняў Аляксандар Кузьмін. Кастынг цягнуўся шэсьць месяцаў, цягам якіх праз гурт прайшлі ажно 15 музыкаў. «Алесь апынуўся лепшым і падыйшоў нам па ўсіх парамэтрах. Да ўсяго ён яшчэ ня мае жонкі ў адрозьненьні ад нас усіх!» - кажа Філ. Tesaurus нагадаў пра сябе | 07.08.2008 | Гурт, які некалькі год таму гучна сябе пазыцыянаваў самым «выбуховым» рок-праектам, нагадаў пра сябе. Лідэр гурта Мікола Пташнікаў кажа, што Tesaurus нікуды і не зьнікаў: «Мы проста зьмянілі склад і працягваем выступаць». Пры канцы чэрвеня гурт узяў удзел у фэстывалі «Пакаленьне, што верыць» у Жодзіне ды выступіў у межах расейскага фэсту «Планета рока-2008». З Масквы музыкі прывезьлі шэраг узнагародаў. Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песьню, каб дапамагчы Мішу Ларыну | 05.08.2008 | Гурт N.R.M. выклаў на сайце serca.tut.by для вольнага пампаваньня рарытэтную песьню «13». Мэта акцыі – дапамагчы сабраць 350 тысяч эўра, патрэбных Мішу Ларыну, каб зрабіць апэрацыю па перасадцы сэрца. Цяпер на яго рахунку толькі дзясятая частка неабходных сродкаў. Грошы можна пералічыць праз банк і Webmoney. «Тартак»: галоўнае – трымацца разам! | 04.08.2008 | Напярэдадні фэсту Be Free Сашко Положіньскі - лідэр гурта «Тартак», які выступіць у Львове 10 жніўня, - распавядае, што значыць «быць вольным», ці варта беларускім і ўкраінскім рокерам граць на «карпаратывах» і навошта сучаснае моладзі ведаць сваю гісторыю. Архіў музычных навінаў
У поўным аб'ёме ўсе архівы будуць падлучаныя пазьней!
Даруйце за часовыя нязручнасьці, зьнітаваныя зь пераходам на новую вэрсію парталу. 2008: Ліпень 2008 Чэрвень 2008 Травень 2008 Красавік 2008 Сакавік 2008 Люты 2008 Студзень 2008 2007: Сьнежань 2007 Лістапад 2007 Кастрычнік 2007 Верасень 2007 Жнівень 2007 Ліпень 2007 Чэрвень 2007 Травень 2007 Красавік 2007 Сакавік 2007 Люты 2007 Студзень 2007 2006: Сьнежань 2006 Лістапад 2006 Кастрычнік 2006 Верасень 2006 Жнівень 2006 Ліпень 2006 Чэрвень 2006 Травень 2006 Красавік 2006 Сакавік 2006 Люты 2006 Студзень 2006 2005: Сьнежань 2005 Лістапад 2005 Кастрычнік 2005 Верасень 2005 Люты 2005 2004: Лістапад 2004 Верасень 2004 Жнівень 2004 Ліпень 2004 Чэрвень 2004 Травень 2004 Красавік 2004 Сакавік 2004 Люты 2004 Студзень 2004 2003: Сьнежань 2003 Кастрычнік-лістапад 2003 угару - up |
|
|