|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Зьмяя: “Усё роўна жывем у СССР...” | 21.03.2007 | У новым туры ТГ – песьня “СССР” ад гурта “Зьмяя”: “Тыя людзі, хто пільна сочыць доўгі час за нашай творчасьцю, могуць угледзіць тэндэнцыю разьвіцьця ўсходняй плыні ў нашых песьнях. Гэта ня дзіва, бо яшчэ на самым пачатку існаваньня “Зьмяі” наш гітарыст Яўген Броўка трапіў у сэксуальную няволю ў Абхазію. Ён паехаў на падпрацоўку, граючы на вясельлях у абхазаў, адзначаў сьвяты ў абхаскі “Макдональдсах” і разводзіў тамтэйшых дзяцей. Ён выдаваў сябе за мясцовага старыка Хатабыча: за невялікія грошы выдзіраў валасы са сваёй даўгой густой барады і выконваў іх запаветныя мары. Са слоў Бровіча, жыць там было някепска: сонца, мора, загарэлыя абхазкі, таннае віно літрамі, але потым прыйшлі амэрыканцы і выратавалі яго…” У гэтай песьні мы сказалі рашучае “не” ўсходняй тэндэнцыі ў нашай музыцы. Палезлі да Яўгена ў склеп, а там сярод бульбы знайшлі барысаўскую гітару і пяціструнную басуху “Ўрал”. Што праўда на ёй былі толькі дзьве струны, але Бровічу-віртуозу і тых хапіла, каб прапісаць свае партыі. Каб перадаць саўковую атмасфэру – мы пайшлі ў нашу СШ№77 і папрасілі ў завуча горн. Пры запісу песьні “СССР”, каб стварыць адмысловую атмасфэру, нават зьвярталіся адзін да аднаго адпаведна: таварыш Уладзімер, маўляў, дайце, калі ласка, пюпітар. – Выбачайце, таварыш Яўген, але піянэры ім сьнег прыбіраюць...Варта адзначыць, што наш твор “СССР”, які мы з гонарам прэзэнтуем для наведнікаў “Тузіна Гітоў”, увайшоў у складанку “Не заганяйся”. Таксама ён увайшоў у расейскую складанку “Ruzone#1. Future Soundtrack Music”, якая мае пабачыць сьвет у красавіку. Гурт у Інтэрнэце - zmeya.net Зьмяя - СССР (муз. і сл. гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. У.Сахончык, "Зьмяя", для "Тузіна Гітоў" Фота: www.music.tut.by угару - up |
|
|