.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Атрута» каханьня ад «Голай Манашкі»
| 06.11.2008 |

У новым туры гіт-параду стартуе зусім новая песьня гурта «Голая Манашка» — «Атрута». «Песьня пісалася ў пэрыяд асэнсаваньня і рэінкарнацыі нашай творчасьці», — распавядае бубнач «Голай Манашкі» Зьміцер. Пасьля працяглага перапынку гурт зноў піша новую музыку, дае канцэрты, а на наступным тыдні адзначыць свой юбілей.

Голая Манашка«Песьня, якую мы прэзэнтуем у гэтым туры, была напісаная нашым вакалістам у дастаткова сур’ёзны і неадназначны пэрыяд яго жыцьця», — кажа бубнач гурта Зьміцер. Песьня зьявілася ў рэпэртуары гурта адносна нядаўна, дзесьці ў траўні, і прыпадае якраз на пэрыяд творчай рэінкарнацыі «Голай манашкі».

«Гэтая песьня прысьвечаная каханьню, — кажа Зьміцер. — Яна пра тое, наколькі моцна можна атруціцца каханьнем, калі пачынаюць адбывацца нездаровыя працэсы ў асабістым жыцьці і ў галаве чалавека». «Атрута» адрозьніваецца ад астатніх песень «Голай Манашкі» перш за ўсё сваёй мінімалістычнасьцю, як у тэксьце, так і ў музыцы. «Яна простая, але адначасова прыгожая, — мяркуе Зьміцер. — У песьні сум, нават трохі дэпрэсія, бо тая атрута і перажываньні накрываюць героя ўсё мацней з кожным разам».

Зараз «Голая Манашка» занятая запісам новага альбома, куды і ўвойдзе гэтая песьня. «„Атрута“ ўжо ня раз гучала на нашых канцэртах, і многія яе ўжо нават пазнаюць зь першых акордаў», — распавядае бубнач гурта.

11 лістапада чакаецца юбілейны канцэрт «Голай Манашкі», які таксама прымеркаваны да міжнароднага Дня анархіі.

Голая Манашка — Атрута (музыка гурта, словы — Фёдар Жывалеўскі).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Алена Скарабагатава, «Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net