.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Хуткі Смоўж»: «Прыхадням тут ня месца!»
| 22.10.2008 |

Цалкам верагодна, што гурт «Хуткі Смоўж» з Слаўгараду мог бы стаць адным з адкрыцьцяў сёлетняга «Басовішча». Музыкі трапілі праз адбор, але ня здолелі прыехаць на фэстываль. Каманда на чале зь Сяргеем Лукашэнкам рукі не апускае — у чацьвертым туры на ТГ яны прадстаўляюць свой новы твор пад назвай «Казакі». Прадставіць гэтую кампазыцыю лідэр гурта OSIMIRA, а па сумяшчальніцтве дырэктар «хуткіх смаўжэй» Андрусь Палаўчэня.

Хуткі СмоўжСярод беларускіх фольк-гуртоў слаўгарадзка-магілёўскі праект «Хуткі Смоўж» адметны тым, што выкарыстоўвае для адлюстраваньня нацыянальнага калярыту акардыён і духавыя інструмэнты. Цалкам верагодна, што гурт «Хуткі Смоўж» з Слаўгараду мог бы стаць адным з адкрыцьцяў сёлетняга «Басовішча». Музыкі трапілі праз адбор, але ня здолелі прыехаць на фэстываль. Каманда на чале зь Сяргеем Лукашэнкам рукі не апускае — у чацьвертым туры на ТГ яны прадстаўляюць свой новы твор пад назвай «Казакі». Прадставіць гэтую кампазыцыю лідэр гурта OSIMIRA, а па сумяшчальніцтве дырэктар «хуткіх смаўжэй» Андрусь Палаўчэня:

«На нашае зямлі ніколі ня шанавалі прыхадняў, асабіста тых, якія бяз усякай справы брындалі па весках. Песьня „Казакі“, з аднаго боку, гісторыя няўдалага каханьня паміж беларускай дзяўчынкай ды „кучаравым“ казачком, што з сваёй хэўрай ехалі празь вёску. Зь іншага, клясычны погляд тутэйшага чалавека на жыцьцё, у якім кожны павінен, у першую чаргу, самастойна трывала стаяць на нагах, а ўжо потым толькі браць адказнасьць за іншых».

Хуткі Смоўж — Казакi (музыка і словы — Сяргей Лукашэнка, Віталь Сьвірыд).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net