|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Jab Club: «Давязі мяне, хлопча, хоць да ЦУМу» | 24.09.2008 | У другім туры на «Тузіне Гітоў» гурт Jab Club прэзэнтуе сваю новую песьню «Ніколі» на верш Глеба Лабадзенкі, якая ўвайшла ў дэбютны дыск «Толькі разам». Лідэр каманды Яўген Валошын прадстаўляе гэты твор: «Яна зьявілася ў той час, калі ў Глеба ды ягонай дзяўчыны зьявіліся сур’ёзныя перашкоды іхняму каханьню. Я і сам прасякнуўся тэкстам, бо нешта падобнае перажываў». Са словаў выканаўцы, «Ніколі» была напісаная ў цяжкую хвіліну для яе аўтара. «Гэта ня нейкая там „шарашкіна кантора“ стварала тэкст, гэтыя словы літаральным чынам выплаканыя ды выпакутаваныя». «Ніколі» напісаў малады паэт Глеб Лабадзенка, які стала супрацоўнічае з Jab Club. «Яна зьявілася ў той час, калі ў Глеба ды ягонай дзяўчыны зьявіліся сур’ёзныя перашкоды іхняму каханьню. Я і сам прасякнуўся тэкстам, бо нешта падобнае перажываў», - апавядае Яўген.«Ніколі» ўвайшла ў дэбютны дыск Jab Club, які пакуль што выйшаў абмежаваным накладам. Ужо прайшла ягоная прэзэнтацыя ў Варшаве, зьбіраюцца музыкі прадставіць свой дыск і ў Менску. Jab Club – Ніколі (словы - Глеб Лабадзенка, музыка гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|