.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Perpetuum mobile» ад Fickus
| 12.09.2008 |

Гомельскі гурт Fickus прадстаўляе на ТГ свой новы твор пад назвай «Perpetuum mobile». Fickus – каманда зорная на імёны, нягледзячы на тое, што яе гісторыя не налічвае яшчэ і двух гадоў. Сьпявае ды грае на гітары ў гурце Зьміцер Вінаградаў – знакавая асоба ў беларускай бардаўскай песьні, на басу – удзельнік «Бан-Жвірбы» Міця Гаўрылін, на бубнах – пэркусіяніст ТТ-34 Артур Сьцяпанаў, яшчэ адзін гітарыст Сяргей Сочнеў вядомы па рэчыцкім гурце Glofira.

FickusЛідэр гурта Зьміцер Вінаградаў кажа, што музыкі падрыхтавалі ўжо сем песьняў для новага альбома. «Мы ўжо добра сыграліся, адзіная праблема – практычная адсутнасьць канцэртнай дзейнасьці. Назва нашага гурта яшчэ малавядомая, таму прапановаў зусім ня маем».

Са словаў Зьмітра, песьня «Perpetuum mobile» выношвалася яшчэ вельмі даўно. «Яе ідэя ўзьнікла некалькі гадоў таму. Яе спрабаваў выконваць ранейшы мой гурт – Homo erectus, але канчаткова дайшлі да яе рукі толькі цяпер». Лідэр Fickus сьцісла прадстаўляе свой твор: «Можна сказаць, што ў гэтай песеньцы адлюстроўваецца адчуваньне сьвету андэграўнднай моладьдзю».

Цяпер Fickus працягвае працаваць над сваім дэбютнікам на гомельскай студыі Sound Factory.

Сайт Зьмітра Вінаградава - vinagradau.com

Fickus - Perpetuum mobile (музыка і словы - Зьміцер Вінаградаў).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net