.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



ESPRIT пра каханьне ў вялікім горадзе
| 10.09.2008 |

Гурт ESPRIT прэзэнтуе ў новым туры на ТГ сваю песьню «Знайдзі мяне». Музыкі кажуць, што яны выконваюць поп-рок зь дзявочым вакалам і пранізьлівымі тэкстамі пра каханьне ў вялікім горадзе. У іх музыцы аб'ядналася разнастайная стылістыка: ад наіўнасьці дзіцячых песьняў да жорсткасьці хардкоравых запілаў.

ESPRITГурт ESPRIT быў створаны ў студзені 2007 году. Да гэтага ва ўдзельнікаў гурта былі іншыя праекты, у белшоўбізе. Гітарыст, басіст, клявішнік ды бубнач гралі ў складзе каманды FRAME, а вакалістка сьпявала ў гурце «Лангольеры». Такім чынам, музыкі ESPRIT граюць ужо каля 7 гадоў. У складзе свайго новага гурта яны пасьпелі ўжо запісаць 11 песень, даць два клюбныя канцэрты ў Менску і атрымаць суцяшальны прыз на адборы на фэст BeFree.

Музыкі кажуць, што яны выконваюць поп-рок зь дзявочым вакалам і пранізьлівымі тэкстамі пра каханьне ў вялікім горадзе. У іх музыцы аб'ядналася разнастайная стылістыка: ад наіўнасьці дзіцячых песьняў да жорсткасьці хардкоравых запілаў. Песьню «Знайдзі мяне» яны прадстаўляюць, як трэк пра чаканьне і пошук каханьня, пра шлях да яго, пра эфэмэрныя, але моцныя пачуцьці. «Гэта кранальная песьня зь пяшчотнай мэлёдыяй», - кажуць яны.

У бліжэйшы час ESPRIT можна будзе пабачыць на канцэрце памяці Андрэя Вашкевіча ў КЗ «Мінск» 19-га верасьня.

ESPRIT – Знайдзі мяне (музыка і словы - Марыя Бардашун, аранжыроўка - ESPRIT).
Разьмяшчаеца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net