|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Дзеўкі» з «Джамбібуму» вызваліліся ад мужчынскага прыгнёту | 10.09.2008 | У новым туры на ТГ гурт «Джамбібум» прэзэнтуе песьню «Дзеўкі» з свайго новага альбома «Жавараночкі». «Благаверныя крэкчуць і чухаюць патыліцу ўжо колькі тысяч гадоў: а што яшчэ застаецца, калі маладая жонка, замест таго, каб выконваць сямейныя абавязкі, зьбягае на ігрышча і танчыць аж да раніцы, „да свёкрава (нават не мужава!) гуканьня“», - апавядаюць пра сваю песьню «дзеўкі» з «Джамбібуму». Настасься, Ганначка ды Ўльянка з «Джамбібуму» кажуць, што песьня «Дзеўкі» – гэта прывітаньне ад тусоўшчыц з далёкага-далёкага мінулага: «Благаверныя крэкчуць і чухаюць патыліцу ўжо колькі тысяч гадоў: а што яшчэ застаецца, калі маладая жонка, замест таго, каб выконваць сямейныя абавязкі, зьбягае на ігрышча і танчыць аж да раніцы, „да свёкрава (нават не мужава!) гуканьня“».Праўда, дзяўчыны з «Джамбібуму» зусім няпэўныя, што менавіта так адбывалася, бо вядома, што сялянская мараль вельмі суворая. Але ж тлумачыць наяўнасьць такога сьпеву ў народным даробоку неяк трэба: «Значыць было такі ў нашых прашчурак фэміністычнае імкненьне вызваліцца (хаця б часова) ад мужчынскага прыгнёту і адарвацца на поўную, што мы і робім часам. Бо нарэшце можам сабе дазволіць!» Джамбібум – Дзеўкі (музыка і словы народныя). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|