.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Алан Данк: «Вэртыкаль» праб’е мне дарогу ў жыцьцё!
| 05.09.2008 |

Надзея беларускага хіп-хопу Алан Данк прэзэнтуе на ТГ улюбёную тэму, створаную ім самім. «Гэты трэк – мой улюбёны. Няхай менавіта ён праб’е сабе дарогу ў жыцьцё!» Рэпэр бачыць сваё пакліканьне ў стварэньні шляхетнага рэпу – музыкі для элітаў. «Нам яшчэ трэба вучыцца тэхніцы высокага плянаваньня, але я мушу сказаць – гэты рэп гучыць у лепшых фарбах Галiвуду».

Алан ДанкАлан Данк зараз у разгубленасьці, калі яму задаюць пытаньне пра тое, як і калі зьявіўся ягоны праект. «Шмат распавесьці не атрымаецца, у мяне кампутар накрыўся», - кажа ён. Але ён памятае дакладна – кампазыцыю «Вэртыкаль» ён напісаў, каб «проста, каб камусьцi штосьцi даказаць».

«Гэты трэк найперш хацелася прысьвяціць беларускiм, польскiм, украінскiм, а таксама расейскiм стрытрэйсэрам, - кажа беларускі рэпэр. - Каб можна было ўключыць і паехаць. Ды і ўсім, хто марыць аб хуткасьцi, гонках, начной паўкрымiнальнай рамантыцы i, вядома ж, свабодзе».

Алан Данк выказваецца ў тыповай нахабнай манеры, уласьцівай кожнаму рэпэру: «Цяпер беларускi хiп-хап гучыць. Гэта гонар за сваю мову, на якой можна ствараць модныя і стромкія, то бок качовыя, рэчы».

Цяпер Алан працуе над сваім дэбютным дыскам «Рэп-шляхта», які мяркуе цалкам выкласьці ў інтэрнэт.

Алан Данк feat. Kowka – Вэртыкаль (словы і музыка - Алан Данк).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net