.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



У N.R.M. творчы крызіс?
| 04.09.2008 |

Цягам ліпеня і жніўня на музычным сайце Experty.by былі зьмешчаныя рэцэнзіі на ўсе альбомы гурта N.R.M. На падставе адзнакаў крытыкаў быў складзены графік кар’еры калектыву, адпаведна якому з 2000 году гурт перажывае творчы спад. Лявон Вольскі гэтак камэнтуе вынікі: «Усё таму, што мы пішам, як атрымліваецца, як адчуваецца, як чуецца ў нейкі пэўны момант. Каб мы проста прагнулі ня страціць папулярнасьць і заваяваць новых слухачоў, дык вынік быў бы іншы».

N.R.M. 06Менавіта ў 2000 годзе выйшаў лепшы на погляд крытыкаў альбом «Тры чарапахі», які атрымаў 9,5 балаў з 10 магчымых. Пасьля яго гурт выпусьціў два дыскі, адзнакі якіх былі ўсё ніжэй: «Дом культуры» (2002, адзнака 8,00) і «06» (2007, адзнака 7,00).

«Мяркую, што пра нейкі магчымы крызіс вымушае гаварыць ня „Дом культуры“, які заняў другое месца ў рэйтынгу альбомаў гурта, а менавіта апошні на гэты момант дыск „06“, – адзначыў кіраўнік Experty.by Зьміцер Безкаравайны. – Да таго ж наўрад ці можна гаварыць пра тое, што „06“ вельмі слабы. Справа ў тым, што меркаваньні адносна яго гранічна палярныя, як у публікі, гэтак і ў нашых крытыкаў. Хтосьці лічыць яго лепшым пасьля „Трох чарапахаў“, хтосьці – ледзь ня самым слабым у гісторыі калектыву і падставы для гэта самыя розныя. Да таго ж нельга забывацца, што гэты „крызысны“ дыск увайшоў у лік 10 лепшых альбомаў па выніках 2007 году па вэрсіі сайту Experty.by. Гэткім чынам усё вельмі адносна».

Лідэр N.R.M. Лявон Вольскі згодны, што рэакцыя публікі на альбом «06» вельмі розная. У сваіх камэнтарах да вынікаў дасьледваньня ён тлумачыць магчымыя прычыны гэтай сітуацыі.

«У выпадку з апошнім альбомам, мне падаецца, што народ хацеў пачуць больш традыцыйны N.R.M., а атрымалася крыху па-іншаму. Усё таму, што мы пішам, як атрымліваецца, як адчуваецца, як чуецца ў нейкі пэўны момант. Каб мы проста прагнулі ня страціць папулярнасьць і заваяваць новых слухачоў, дык вынік быў бы іншы. Невядома ці лепшы. Нават у сэнсе гэтае папулярнасьці», – мяркуе ён.

Найгоршым дыскам калектыву эксперты назвалі дэбютны альбом «La La La La» (1995), які атрымаў толькі 6 балаў. Поўную версію рэйтынгу, а таксама камэнтары і пэрсанальны рэйтынг альбомаў N.R.M. ад Лявона Вольскага глядзіце на сайце Experty.by.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net