|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
IQ48 зьмяняюць назву | 02.09.2008 | Цалкам гатовы альбом гурта IQ48 пад назвай «Марсіяне» музыкі вырашылі перайменаваць. Яўген Бузоўскі: «Мы раптоўна дазналіся, што альбом пад такой назвай ужо выдалі расейцы з „Братья Грим“, таму вырашылі не паўтарацца». Назву для новага дыску «здаровых ласей» можа прыдумаць кожны. Нядаўна гурт IQ48 вярнуўся з Запароскага краю, дзе разам з малдаўскім калектывам Zdob si Zdub ды ўкраінцамі «Бумбокс» быў хэдлайнэрам літаратурна-музычнага андэграўнднага фэстывалю «День Незалежності з Махном». Уражаныя гучаньнем выступоўцаў і ўспрыманьнем украінскай публікі, хлопцы пачалі рыхтавацца да прэзэнтацыі свайго другога альбома.Паводле словаў гітарыста калектыву Яўгена Бузоўскага, матэрыял для альбома цалкам запісаны і знаходзіцца ў стадыі зьвядзеньня. Прэзэнтацыя яго будзе ўжо ў канцы кастрычніка, а канчатковай назвы ён так і не атрымаў. Яўген дадаў, што самі музыкі прыдумалі некалькі варыянтаў, але так і ня здолелі выбраць лепшы. «Напачатку было вырашана назваць дыск „Марсіяне“, але гурт „Братья Грим“ аказаўся больш спрытным і ўжо выдаў альбом з такой назвай». IQ48 хутка знайшлі выйсьце: музыкі прапанавалі «пакрэатывіць» сваім прыхільнікам. Складанасьць у тым, што трэк-ліст трымаецца ў сакрэце. Вядома, што ў альбоме будзе 12 трэкаў, і ўсе яны неаднаразова гучалі падчас канцэртаў. Бонусам кружэлкі стануць 4 відэакліпы, у тым ліку і зусім новыя на песьні «Гэй, наперад!» і «Я звар’яцела». Каб прапанаваць сваю назву для новага альбома гурта, трэба зарэгістравацца на сайце vkontakte.ru ў групе «IQ48 - здаровыя лосі». Альбо даслаць на e-mail калектыву varjaty@gmail.com. Музыкі абяцаюць аўтару лепшага варыянту назвы саму кружэлку з аўтографамі і нейкі сакрэтны, але вельмі каштоўны, падарунак. Акрамя таго, пераможца атрымае два запрашальнікі на прэзэнтацыю альбома. ТГ угару - up |
|
|