.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускамоўны дэбют 4example
| 02.09.2008 |

Адна з самых пэрспэктыўных беларускіх мэтал-кор камандаў - 4example прадстаўляе ў першым туры на ТГ сваю песьню «Твой» – першую беларускамоўную працу калектыву. Аўтар песьні Павал «paulezis»: «З гэтага тэксту я пачаў ужываць больш агрэсіі для раскрыцьця пачуцьцяў. На дадзены момант „Твой“ зьяўляецца адным з самых бескампрамісных маіх твораў. У ім адбіліся ўсе мае расчараваньні, катастрофы і фіяска, а таксама жаданьне быць для Яе нечым большым, як проста „нехта“»…

4exampleДакладную дату ўзьнікненьня гурта музыкі назваць ня могуць. Кажуць, што было гэта «неяк, калі струны яшчэ былі таўсьцейшыя за пальцы». Назва зьявілася 4example пасьля першага сур’ёзнага клюбнага выступу. Актыўна ўзяліся за справу музыкі ў 2006 годзе, тады яны запісалі трэк для складанкі альтэрнатыўнай музыкі XLAM і распачалі працу над сваім першым дыскам. Песьня «Твой», што возьме ўдзел у ТГ якраз з максы-сынгла «Отражение», які зьявіўся сёлета.

«Твой» - першая беларускамоўная праца 4example. Сяргей «Fuzz» спачатку стварыў музыку, на якую ўжо агульнымі намаганьнямі паклалі тэкст Паўла «paulezis». Што датычыцца тэкста, то сам Павал кажа, што менавіта зь яго ён «пачаў ужываць больш агрэсіі для раскрыцьця пачуцьцяў». Музыка кажа, што на дадзены момант «Твой» зьяўляецца адным з самых бескампрамісных яго твораў: «У ім адбіліся ўсе мае расчараваньні, катастрофы і фіяска, а таксама жаданьне быць для Яе нечым большым, як проста „нехта“, жаданьне поўнасьцю належаць Ёй, але не зусім у звычайным сэнсе. Адсюль уласна і назва».

Гурт у інтэрнэце - myspace.com/the4example

4example – Твой (словы - paulezis, музыка гурта).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net