.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Крамбамбуля» дала канцэрт у калёніі
| 29.08.2008 |

Праект Лявона Вольскага «Крамбамбуля» даў сольны канцэрт у Шклоўскай калёніі ўзмоцненага рэжыму. «У Шклоўскай калёніі нас сустрэлі вельмі гасьцінна - гарбатай, кавай, цукеркамі і печывам», - апавядае музыка. «Крамбамбуля» прывезла ў Шклоў найлепшы апарат і сыграла гадзінную праграму з адмыслова падабраных песень. Лявон Вольскі апавядае, што некаторыя творы вырашана было не выконваць у такіх умовах: «Як песьню „Хочаш піва“, каб надта не правакаваць нашых слухачоў».

Крамбамбуля. 5 годПрапанову выступіць у клюбе Шклоўскай калёніі ўзмоцненага рэжыму «Крамбамбуля» атрымала ад кіраўніцтва гэтай установы. Дагэтуль Лявон Вольскі толькі аднойчы выступаў у турэмных сьценах, калі некалькі гадоў таму ўдзельнічаў разам з шэрагам іншых музыкаў у туры па калёніях для няпоўнагадовых.

«У Шклоўскай калёніі нас сустрэлі вельмі гасьцінна - гарбатай, кавай, цукеркамі і печывам», - апавядае музыка. «Крамбамбуля» прывезла ў Шклоў найлепшы апарат і сыграла гадзінную праграму з адмыслова падабраных песень. Лявон Вольскі апавядае, што некаторыя творы вырашана было не выконваць у такіх умовах: «Як песьню „Хочаш піва“, каб надта не правакаваць нашых слухачоў».

На радасьць «крамбамбульцаў» іх песьні слухачы добра ведалі, шмат хто намагаўся падпяваць. Толькі вось адпачыць напоўніцу наведнікам гэтага канцэрту не давялося. Паводле правілаў, з крэслаў ня можна было ўставаць. «Адзін стары зьняволены так і сказаў пры канцы: маўляў, свабоды мала даюць, а так адарваліся бы па поўнай».

Кіраўнікі калёніі таксама засталіся задаволеныя выступам «Крамбамбулі».

SB, ТГ

Фота: krambambulya.com


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net