.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



IQ48 i «Джамбiбум» сыгралі на радзіме бацькі Махно
| 28.08.2008 |

Беларускiя гурты IQ48 i Джамбiбум прынялi ўдзел у лiтаратурна-музычным андэграўндным фэстывалi «Дзень незалежнасьці з Махно». Фэст быў надта пасьпяховым для беларускіх паэтаў. У слэме перамагла маладая беларуская паэтка Наста Манцэвіч. Другое места атрымаў таксама прадстаўнік беларускай каманды - берасьцейскі паэт Сяргей Прылуцкі. І яшчэ двое - Віталь Рыжкоў і Марыйка Мартысевіч - увайшлі ў лік паўфіналістаў.

Джамбібум«Дзень незалежнасьці з Махно» прайшоў ва ўкраінскім горадзе Гуляйполе, на радзіме бацькі Махно ў два дні. Сёлета ён адбываўся ў другі раз і арганізатары паставілі перад сабой задачу значна падвысіць ягоны ўзровень. Сёлета сярод выступоўцаў былі такія зоркі ўкраінскай музыкі, як «Бумбокс», «Мертвий півень», «Крихітка Цахес», а з Малдовы прыехаў Zdob si Zdub. Арганізатары пазыцыянавалі сёлетні «Дзень незалежнасьці з Махно», як самы значны фэстываль, што адбываецца ня ў Кіеве.

У Гуляйполе былі запрошаныя і дзьве беларускія каманды. IQ48 адчынялi другi дзень фэстывалю, а «Джамбiбум» выступаў перад Махноўскiм слэмам, які быў надзвычай пасьпяховым для беларускіх паэтаў. Пераможца, маладая паэтка Наста Манцэвіч у якасьці галоўнага прызу атрымала 300 грывен і дзьве скрыні піва.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net