|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Джамбібум»: натуральнасьць гучаньня перадусім! | 27.08.2008 | Другі рэліз ад менскай каманды «Джамбібум» дае падставы залічыць іх у вышэйшую лігу айчыннага фольк-року. Гурт здолеў вылучыцца сярод дзясяткаў іншых прадстаўнікоў свайго кірунку ды прапанаваць уласнае бачаньне беларускага фальклёру. Між тым, дыск «Жавароначкі» стаў 100-м па ліку рэлізам кампаніі БМА-груп. Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фольк-праектаў апошніх гадоў. «Джамбібум» робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фольк-мадэрну. Пры ўсёй шматстайнасьці скарыстаных пры запісу музычных інструмэнтаў (склад гурта сягае 10-12 чалавек!) у песьнях анічога лішняга. Гэты «фольк-аркестар» сапраўды здольны ўвесьці слухача ў транс (пераматвайце на сярэдзіну песьні «Стукнула-грукнула»).Падобна на тое, што інструмэнтальнай частцы «джамбімбумаўцы» надаюць асноўную ўвагу – практычна ў кожным іх творы можна пачуць доўгія інструмэнтальныя адступы, дзе ўжо музыкі даюць волю сваім эмоцыям. Зроблена ўсё лёгка і ненавязьліва, а часам з жартаўлівым адценьнем (песенька пра Казла на рэгі-манер), таму і слухаць гэты альбом як мінімум прыемна. Джамбібум – Жавароначкі, БМА-груп, 2008 SB, ТГ Фота: Алена Скарабагатава угару - up |
|
|