|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Go-Fest» едзе па краіне | 27.08.2008 | 30 жніўня ў Гомелі пройдзе трохгадзіннае шоў з удзелам самых цікавых альтэрнатыўных камандаў Беларусі ды Расеі. Далей канцэрты фэстывалю «Go-Fest. Альтэрнатыва ёсьць!» адбудуцца ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Сёлета ўдзел у фэсьце, зладжаным прадусарскай кампаніяй Go-Records ды расейскім тэлеканалам A-ONE возьмуць удзел Stigmata, Rasta, Tractor Bowling, 5diez, Ikona! Арганізатары абяцаюць, што, гук і сьвет – будуць пранізьлівымі, залі - напоўненыя, а атмасфэра – непаўторнай. Упершыню «Go-Fest» прайшоў у 2005 годзе ў Менску і Гомелі. Тады ў канцэртах бралі удзел адны зь лепшых прадстаўнікоў музычнай альтэрнатывы зь Беларусі ды Расеі. Сярод іх [AMATORY], «Психея», Rasta, TT-34 ды іншыя. Тады фэст меў немалы посьпех, таму яго вырашана было зрабіць традыцыйным.Сёлета кампанію Go-Records падтрымаў істотны спонсар - расейскі тэлеканал A-ONE, таму сталася магчымым правядзеньне фэсту ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Да ўсяго да «Go-Fest» прымеркаванае адкрыцьцё новага каналу альтэрнатыўнай музыкі на NETradio, што будзе звацца NETradioGARAGE. Адзін з канцэртаў туру тут якраз можна будзе паслухаць он-лайн. Сярод удзельнікаў «Go-Fest. Альтэрнатыва ёсьць!» - Stigmata, Rasta, Tractor Bowling, 5diez, Ikona! Расклад туру: 30.08 – Гомель, ГЦК, 17:00 31.08 – Берасьце, ДК Прафсаюзаў, 16:00 01.09 – Горадня, Космас, 17:00 02.09 – Менск, Реактар, 17:00 03.09 – Віцебск, Энэргія, 17:00 (он-лайн на NETradioLIVE) 04.09 – Магілёў, Ліга, 17:00 ТГ Фота: www.rasta.by угару - up |
|
|