.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Два беларускія гурты возьмуць удзел у фэсьце «Джаз Кактэбель»
| 26.08.2008 |

Гурты CherryVata і OSIMIRA зайграюць у межах вялікага опэн-эйру «Джаз Кактэбель», што пройдзе ўжо пяты раз. Сёлета фэст, што ставіць задачу зьмяніць стаўленьне масаў да джазу, як састарэлай музыкі, зьбярэ некалькі дзясяткаў камандаў з усяго сьвету. Сярод выступоўцаў – зоркі сусьветнага джазу ды world music. Арганізатары вырашылі адкрыць і новую сцэну NU Jazz, што будзе месьціцца на нудысцкім пляжу.

OSIMIRA«Джаз Кактэбель» упершыню прайшоў у 2003 годзе. Ён паўстаў, як прыватная ініцыятыва заснавальніка фэсту Зьмітра Кісялёва насуперак панаваньню безгустоўнасьці ды фанаграмы. Адна з галоўных задачаў фэсту – зьмяніць стаўленьне да джазу, як да застарэлай музыкі. Але зь цягам часу на сцэну ў Кактэбелі пачалі выходзіць прадстаўнікі іншых кірункаў.

Сёлета ў «Джаз Кактэбель» возьмуць удзел дзьве беларускія каманды. OSIMIRA зайграюць 19 верасьня на NU JAZZ STAGE, адзін з самых цікавых беларускіх электронных праектаў – CherryVata – выступіць 21 верасьня на адкрытай сцэне. Асноўнай жа сцэнай лічыцца Валошынская. Тут зайграюць такія зоркі, як Тамара Гвэрдцытэлі, Richard Galliano & Tangaria quartet, Mina Agossi, Karl Frierson De-Phazz ды іншыя.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net