.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Складанка «Басовішча-XVIII»: рарытэты плюс гіты
| 22.08.2008 |

Творчая суполка «Осмос» вырашыла працягнуць традыцыю, распачатую летась. Цягам году яны працавалі ў студыі з удзельнікамі фэстывалю «Басовішча», каб прадставіць «музыку маладой Беларусі» ў CD-варыянце. Кожны, хто выйшаў на сцэну на фэстывалі ў Гарадку – трапіў на гэтую складанку, так што той слухач, хто не расчуў словаў ці праспаў сэт каго з выступоўцаў мае магчымасьць атрымаць асалоду або расчаравацца ад недачутага і недабачанага.

"Басовішча 2007"Складанка зь песень удзельнікаў конкурсу і хэдлайнэраў леташняга фэсту ў Гарадку. Для тых цікаўных, хто хоча паслухаць «музыку маладой Беларусі» ў студыйным варыянце. Уласна адкрыцьцяў тут для абазнанага слухача няшмат. З маладых вылучаецца Weeping Twilight з надзвычай запамінальнай балядай «а-ля Воплі Відаплясава». Песьня «Грэх» магла бы пайсьці ў народ, але гурт пасьля «Басовішча-XVIII» нідзе больш не паказаўся. Цікава, але сыравата слухаецца Indra, што паклалі на музыку пякучы верш Леры Сом, што пачынаецца са словаў «Калі жанчына разьнімае ногі…». Дыск адметны і некалькімі рарытэтамі – беластоцкая беларускамоўная каманда RIMA тут прадстаўляе трэк «Калевала» (у Беларусі іх песьні выдаваліся апошні раз з гадоў сем таму), «Крамбамбуля» сваё бачаньне гіта гурта Ы.Ы.Ы. - «Усё нармальна, мама!», а «Палац» – зусім сьвежую сваю песьню «Хай месяц». Дзякуючы такой музычнай разнастайнасьці кожны слухач знойдзе тут, як мінімум дзьве-тры «сваіх» песьні.

Басовішча-XVIII, Новая культура, 2008

SB, для nn.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net