|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Чырвоныя Элвісы» едуць у Менск | 22.08.2008 | Элвіса Прэсьлі ў Амэрыцы называюць проста і ляканічна – The King. Гурт Red Elvises ёмка і справядліва – «crazy russians». Менавіта гэтую расейска-амэрыканскую групу мы змаглі пачуць і палюбіць ў культавым фільме «Шасьціструнны самурай». 31 жніўня – back to USSR! – «чырвоныя элвісы» выступяць у Менску. Red Elvises быў заснаваны ў 95-ым годзе ў Каліфорніі. Лічыцца, што ідэя назвы прыйшла да вакаліста Ігара Юзава ў сьне – ён убачыў Элвіса ў чырвоным адзеньні. Усе удзельнікі гурта, апроч бубнача, расейскага паходжаньня. Red Elvises граюць ў стылі fank-rock і rockabilly, а сьпяваюць на ангельскай мове з цудоўным і калярытным адэскім акцэнтам. У 1998 годзе яны запісалі саундтрэк да камэдыйнага баевіка Лэнса Манджыё «Шасьціструнны самурай», а таксама зьявіліся там з гіганцкімі балалайкамі ў эпізадычных ролях.Упершыню на прасторах былога СССР Red Elvises выступілі ў 2002 годзе, і прыехалі яны ў Маскву не з пустымі рукамі – «чырвоныя элвісы» запісалі альбом цалкам на расейскай мове. Зусім хутка Red Elvises упершыню выступяць у Менску. Канцэрт зорак прадстаўляюць IBAD.ru, «Милорз» і Moonchild group. За падрабязнасьцямі ТГ зьвярнуўся да аднаго з арганізатараў імпрэзы прамоўтэра Яна Бусла. - Чаму вы лічыце, што выступ «чырвоных элвісаў» будзе мець посьпех у менскай публікі? - Па-першае, не памылюся, калі скажу, што ў Менску досыць шмат людзей, якія глядзелі і палюбілі культавы фільм «Шасьціструнны самурай», саўндтрэк да якога напісалі «элвісы». Па-другое, ці часта вы ў нас бываеце на rockabilly-гуртах? Правільна, такіх выступаў зусім няма. Таму гэта будзе канцэрт гурта рэдкага музычнага кірунку для Менску. - Ці ведаеце вы, што будзе адбывацца падчас выступа? Ці і для вас гэта будзе сюрпрызам? - Мы дакладна ведаем:) Будзе вялікае фэерычнае шоў ад людзей-прафэсіяналаў, што гастралююць па ўсім сьвеце. На разагрэў пакуль нікога не плянуем, бо «элвісы» – гэта цалкам паўнавартаснае шоў. І безь сюрпрызаў, як вядзецца, не абыдзецца. Магу толькі сказаць, што сьпяваць будуць усе. Убачыць і пачуць савецкую рэінкарнацыю амэрыканскага караля рок-н-ролу можна будзе 31 жніўня ў клюбе NightStar. Red Elvises. 31 жніўня. 19:00. Менск. Night Star. Уваход: 30 000 – 60 000 Замова квіткоў: (029) 17-999-18, (029) 77-999-18 Адрас: вул. Сьвярдлова, 2 Кася Сарокіна, ТГ угару - up |
|
|