.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Flёur ізноў у Менску
| 21.08.2008 |

Адным марозным лютаўскім вечарам 2007 году да ўваходу ў менскі клюб Step сабралася даўгая чарга, што двойчы абгінала будынак. Ня дзіва: у Менск упершыню прыязджаў амаль ужо культавы ўкраінскі гурт. Канцэрт прайшоў выдатна, усе атрымалі асалоду і сталі чакаць на наступны іх прыезд. І дачакаліся: праз паўтара году Flёur зноўку ў Мінску.

FlёurFlёur – украінскі расейскамоўны калектыў з Адэсы, які складаецца зь дзевяці музыкаў і існуе ўжо восем гадоў. Самі музыкі вызначаюць свой жанр як кардыяўэйв (cardiowave). Музычныя крытыкі называюць шматлікія стылі, такія як «даркўэйв», «нэаклясыка», «дрым-поп», «готыка» ды іншыя. Музыкі выконваюць мэлянхалічную музыку з выразным эмацыянальным вакалам. Але сустракаюцца і даволі энэргічныя і хуткія кампазыцыі.

Апошнія гады гурт стаў вельмі папулярным у Расеі, Украіне, Беларусі. Увесну гэтага году выйшаў іх новы альбом – «Эйфория», у які ўвайшлі як новыя песьні, так і даволі вядомыя, што не выдаваліся на дысках раней. Ён больш гучны, больш рэзкі, а тым і цікавы – гурт жыве і разьвіваецца. Менавіта ў падтрымку «Эйфории» гурт наведае Менск 17-га верасьня.

Інфармацыйны спонсар канцэрту Flёur - «Тузін Гітоў».

Flёur. 17 верасьня. Менск. Клюб «Рэактар». Пачатак у 19:00. Квіткі: 30 000 - 50 000.

Кропкі продажу: клюб «Рэактар», крама «Подземка», пераход пад пл. Я. Коласа, крама «Iron Dream» на Талбухіна, 4


Zap, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net