.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Ляпісы» прэзэнтуюць «Маніфэст» у летнім амфітэатры
| 18.08.2008 |

На 14 верасьня заплянаваны вялікі сольны канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкой». Ён пройдзе на пляцоўцы «Славянскага базару» – летнім амфітэатры ў Віцебску. Менавіта там Міхалок з камандаю прасьпявае песьні з свайго новага альбома «Маніфэст». У тым ліку «Belarus Freedom» з патрыятычна-патасным прыпевам: «Пагоня побач! Будзем жыць».

Сяргей МіхалокУ новым альбоме «Ляпісаў» ёсьць дзьве песьні на беларускай мове: «Зорачкі» і «Belarus Freedom». Новы дыск «Маніфэст», як і яго папярэднік «Капітал», быў запісаны ў Кіеве на студыі «211» пад кіраўніцтвам украінскага саўндпрадусара Віталя Цялезіна. Агулам у ім 12 песень. Сяргей Міхалок кажа, што спачатку выхад дыску плянаваўся на пачатак 2009 году. «Але ўсё запісалі раней і вырашылі не тармазіць», - дадае музыка.

Новы дыск «Ляпісаў» будзе ў продажы ад сярэдзіны кастрычніка – на месяц раней, чым у іншых краінах. Адразу пасьля канцэрту ў Віцебску гурт выправіцца ў тур па Расеі, які скончыцца 24 кастрычніка прэзэнтацыяй альбома ў Маскве, у клюбе «Б1 Maximum».

«Мяркую, што прэм’ера ў Беларусі – гэта добрая тэндэнцыя, - мяркуе лідэр „Ляпісаў“. – А то раней так выходзіла, што на Радзіме свае новыя альбомы мы паказвалі ледзьве не ў апошнюю чаргу».

Квіткі на сольны канцэрт «Ляпісаў» у Віцебску будуць прадаваццца і ў сталіцы. Расклад цягнікаў на Віцебск зь Менску, Масквы і Пецярбургу можна паглядзець на сайце каманды - www.lyapis.com.

«Ляпіс Трубяцкой». Прэзэнтацыя праграмы «Маніфэст».

14 верасьня. Віцебск. Летні амфітэатар. 18:00. Квіткі: 10 000 – 50 000 руб. Даведка і замова квіткоў праз тэлэфоны: (017) 285-71-00, (029) 655-55-96, (033) 655-55-96.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net