.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



N.R.M. на Be2gether: «Выступілі гераічна!»
| 17.08.2008 |

Лявон Вольскі пасьля сэту N.R.M. у межах літоўскага фэстывалю Be2gether: «Звычайна мы выступаем у якасьці зорак, калі можна выкарыстоўваць гэтае слова ў беларускай сытуацыі. А тут наадварот мы былі малавядомыя. Але ў такой ролі вельмі цікава выступаць». Лідэр N.R.M. пасьля свайго выступу падзяліўся з ТГ сваімі ўражаньнямі ад фэсту, што праводзіцца ў паўсотні крокаў ад беларускай мяжы.

N.R.M.N.R.M. адкрывалі першы дзень фэстывалю ў Нарвілішках. Беларускі гурт выйшаў на галоўную сцэну Be2gether 15 жніўня ў 18:00. Пасьля іх на гэтай жа сцэне гралі літоўскія зоркі BIX і галоўны хэдлайнэр фэсту Tricky. Лявон Вольскі прызнаецца, што крыху хваляваўся перад выступам.

- Рыхтаваўся па шчырасьці да горшага. Думаў, што народу там ня будзе, бо нас мала ведаюць у Літве. Узаемапрасякненьне культураў між нашымі краінам вельмі нізкае, асабліва ў пляне рок-музыкі.

Як толькі беларускія музыкі выйшлі на сцэну надвор’е нечакана папсавалася – пайшоў моцны дождж з навальніцай. Таму, як кажа Лявон, канцэрт атрымаўся гераічным.

- На саўндчэку сонейка сьвяціла, а тут раптам пайшла жахлівая зьліва. Але публіка выявілася проста гераічнай. Людзей было ў працэсе канцэрта ўсё болей і болей. Мы ўразіліся таму, што ўсе пратрымаліся да канца. Ну і мы ня менш гераічна выступілі:).

Выступ на Be2gether са словаў лідэра N.R.M. быў складаным, але вельмі цікавым.

- Звычайна мы выступаем у якасьці зорак, калі можна выкарыстоўваць гэтае слова ў беларускай сытуацыі. А тут наадварот мы былі малавядомыя. Але ў такой ролі вельмі цікава выступаць, бо трэба публіку ламаць, весці за сабой, большасьць ня ведае словаў і эмацыйна рэагуе на незнаёмыя ім ноты.

Засталіся задаволеныя «энэрэмаўцы» і тэхнічным бокам фэстывалю.

- Мне няма чаго сказаць адмоўнага пра арганізацыю. У літоўцаў варта павучыцца падыходу да выкананьня райдэру. Усё было бездакорна. Не чакаў нават, што гэта настолькі сур’ёзна. Прадумана шмат рэчаў для дзяцей, абсалютна вырашана пытаньне з харчаваньнем і рознымі эстрымальнымі забавамі для гледачоў.

Размаўляў Сяргей Будкін, ТГ

Фота: JamStudio


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net