|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Рэгістрацыя на «Рок па вакацыях» пачалася | 15.08.2008 | Адроджаны фэст «Рок па вакацыях» выклікае надзвычайную цікавасьць. У першыя гадзіны на ТГ зарэгістравалася больш за 100 чалавек. 31 жніўня ў КЗ «Мінск» выступяць больш за 10 гуртоў. Свае песьні пакажуць героі сёлетняга «Басовішча» гурты Tlusta Lusta і Spita/ь F, пераможцы «Амбасовішча» – Kalmary, а таксама вядучыя рок-гурты Беларусі, у тым ліку тыя, хто браў удзел у апошнім фэсьце «Рок па вакацыях», што прайшоў ажно ў 1996 годзе. Сярод гасьцей фэсту - «Крама», ULIS, Neuro Dubel, адроджаны да гэтага фэсту гурт Сяргея Анішчанкі «Грунвальд», а таксама маладзейшыя «Куклы», «Фляўс і Кляйн», «Детидетей» і Tarpach. Арганізатары плянавалі па традыцыі правесьці фэст на сьвежым паветры, але сутыкнуліся з пэўнымі праблемі і спынілі свой выбар на пляцоўцы КЗ «Мінск». Трапіць на фэст зможа кожны ахвочы, калі запоўніць адмысловую форму для рэгістрацыі на ТГ. Запрашальнікі атрымаюць першыя 500 чалавек, што зарэгіструюцца. Сьпяшацца варта, бо ўжо ў першыя гадзіны знайшлося больш за 100 чалавек, што выказалі сваё жаданьне трапіць на «Рок па вакацыях».Зарэгістравацца можна тут. ТГ угару - up |
|
|