|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Сярога: «Верагодна, што гэта мой апошні дыск» | 15.08.2008 | Адначасова ў дыскарнях Расеі, Украіны і Беларусі зьявіўся новы альбом Сярогі. Дыск самага вядомага ў сьвеце рэпэра зь Беларусі завецца «Хроника парнишки с гомельских улиц». У сваім новым альбоме Сярога намагаецца паказаць сябе зь нечаканага боку. Ён выступіць у ролі сур’ёзнага лірыка і вулічнага рамантыка. «Я напісаў песьні, якія палічыў патрэбнымі запісаць. Мяркую, што магу сабе такое дазволіць», - кажа рэпэр. Ад моманту выхаду папярэдняга альбома Сярогі «Дискомалярия» прайшло ўжо тры гады. За гэты час у кар’еры гамельчука адбылося нямала важных падзеяў: ён выдаў дыск у Эўропе, трапіў у чарт нямецкага MTV, узяў удзел у саўндтрэку вядомай гульні GTA IV.У сваім новым альбоме Сярога намагаецца паказаць сябе зь нечаканага боку. Ён выступіць у ролі сур’ёзнага лірыка і вулічнага рамантыка. «Я напісаў песьні, якія палічыў патрэбнымі запісаць. Мяркую, што магу сабе такое дазволіць», - кажа рэпэр. Некаторыя трэкі з дыску ўжо добравядомыя слухачам. «Вторжение» увайшла ў саўндтрэк да гульні GTA IV, гімн тэлешоў «Король ринга–2» з выкарыстаньнем сэмпла гурта Queen «Show Must Go On». Сярога стаў першым ў сьвеце музыкам, хто дабіўся права на афіцыйнае выкарыстаньне ў сваёй песьні гэтага сэмпла. Цікава, што на адным з трэкаў Сярогі рэп чытае Ўладзімер Жырыноўскі. Выканаўца пэўны, што гэтая праца – апошняя для яго. Прынамсі, у межах гэтага праекту. «Сам зьдзіўлюся, калі выдам яшчэ і чацьверты дыск. Не хачу апынуцца ў ліку тых артыстаў, якія нікому не патрэбныя. Хочацца сысьці прыгожа». ТГ угару - up |
|
|