|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
be2gether пачнецца зь сюіты, прысьвечанай Грузіі | 14.08.2008 | 14 жніўня ў 17:00 ля ратушы ў Вільні зайграе адмыслова падабраны да фэсту калектыў, што складаецца з сотні музыкаў Drum2gether пад кіраўніцтвам аднаго зь лепшых джазавых бубначоў Літвы Гедымінаса Лаўрынавічуса. Такім чынам будзе дадзены старт другому па ліку фэсту be2gether. Арганізатары пазыцыянавалі сёлетні фэст па-за палітыкай, але ў апошнія дні вырашылі, што барабанная сюіта, зайграная на адкрыцьці, будзе прысьвечаная Грузіі. Дырэктар фэсту Гедрус Клімкявічус зазначыў: «Мы мусім выказаць сваю пазыцыю, бо назва нашага фэсту сьведчыць пра тое, што мы ўсе мусім быць разам і пазбаўляцца абыякавасьці да таго, што адбываецца наўкол. І няхай наша пазыцыя будзе выказана праз музыку».Першы дзень фэсту пройдзе ў самой Вільні. Цягам усёй ночы ў клюбах і барах літоўскай сталіцы адначасова будзе адбывацца некалькі канцэртаў. Арганізатары вырашылі, што замежныя госьці фэсту проста абавязаныя пабачыць начное жыцьцё гораду і падрыхтавалі адмысловую праграму. На наступны дзень, 15 жніўня, фэст перамесьціцца да замку ў Нарвілішках, побач зь літоўска-беларускай мяжой. Менавіта там, на трох вялікіх сцэнах і двух клюбах маюць выступіць ля 70 гуртоў з усяго сьвету. Сярод гасьцей фэсту - Tricky, Groove Armada, Fishbone, Infected Mushroom, Fool's Garden, My Baby Wants to Eat Your Pussy, а таксама беларусы – гурты OSIMIRA, Mauzer і N.R.M. ТГ Фота: www.b2g.lt угару - up |
|
|