|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Беларускія музыкі ўшануюць памяць Андрэя Вашкевіча | 14.08.2008 | 19 верасьня мае прайсьці буйная музычная акцыя. Але гэтым разам з сумнай нагоды. Амаль два дзясяткі гуртоў выйдуць на сцэну КЗ «Мінск», каб аддаць даніну павагі Андрэю Вашкевічу – лідэру гурта «Любовь и спорт», што заўчасна пайшоў з жыцьця. Сваю згоду на выступ у канцэрце ўжо далі гурты «Палац», NEO, «Крама», «Дрозды», Віталік Артыст, Зьміцер Вайцюшкевіч, Атмараві, Naka, «Серебряная свадьба», «По глазам», «Грошы», «Маркуц band», Руся, Esprit, Шарма, «Клёндайк». Галоўная мэта гэтай музычнай акцыі – паказаць наяўнасьць неабыякавасьці да таго, што здарылася. Акром таго, усе ўдзельнікі канцэрту 19 верасня выявілі жаданьне падтрымаць сям’ю памерлага музыкі ня толькі маральна, але і матэрыяльна. Усе сродкі, сабраныя на канцэрце, будуць перададзеныя сыну, жонцы і бацькам Андрэя Вашкевіча.«Андрэй быў адораным музыкам і яркім чалавекам. Ягоны ўнёсак у беларускую музычную індустрыю відавочны. Гурт „Любовь и спорт“ быў аднім зь нешматлікіх, хто намагаўся зрабіць беларускую папулярную музыку прадуктам, якім бы зацікавіліся за межамі краіны. Гэта вялікая страта для нас», - кажуць арганізатары канцэрту 19 верасьня. Нагадаем, што сэрца музыкі раптоўна спынілася 3 ліпеня. Андрэю Вашкевічу было ўсяго 34 гады. Канцэрт яго памяці адбудзецца 19 верасьня ў КЗ «Мінск». Кошт квіткоў – 10 000 – 35 000 руб. Каса (017) 328-66-38, даведка - 185, дастаўка GSM 1-288-588. ТГ угару - up |
|
|