|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дэбютны дыск ад гурта, якога няма | 13.08.2008 | Пасьля перамогі на буйным польскім фольк-фэсьце Mikolajki Folkowe і прэзэнтацыяй дэбютнага дыску «700» гурт NHS распаўся, але яго ўдзельнікі не прыпынілі сваёй дзейнасьці. На BeFree музыкі выступалі ўжо, як «гурт Насты Някрасавай». Пакуль пладзяцца чуткі пра адраджэньне гурта з новай вакалісткай Русяй, працу, запісаную першым складам NHS можна шукаць у продажы. Малады этна-гурт схітрыўся заняць сваю нішу, узяўшы ў рэпэртуар народныя песьні (адзін твор гурта Kult на гэтым дыску зусім не да месца). Яны не мудрагеляць з электронікай ды і гітарны драйв ім не патрэбны, каб давесьці энэргетыку беларускага фальклёру. Хто сказаў, што саксафон не беларускі народны інструмэнт? NHS паставілі на духавыя і не памыліліся. Клярнэт, саксафон ды бубны – ім гэтага дастаткова.Гэты гурт можна назваць прадстаўніком трэцяй хвалі «фольк-мадэрну», якія ўзялі лепшае ад першапраходцаў і здолелі пазьбегнуць стэрыятыпнага падыходу, уласьцівага шмат каму зь іх папярэднікаў. У гэтых сьпевах можна ўгледзіць уплыў «Камэраты» ды Кірчука, Вайцюшкевіча «баляднага» пэрыяду і зусім крыху KRIWI, але па праўдзе гэты дыск можна паставіць побач з альбомамі згаданых выканаўцаў. Прыджазаваныя фольк-песьні NHS слухаюцца зь вялікай прыемнасьцю, бо адчуваецца ў іх арыгінальнасьць падыходу, якая пры гэтым зусім не парушае першаасновы. Адзінае, што «700» цяжка разглядаць, як адзіную канцэптуальную праграму, хутчэй гэта выпадковы падбор запісаных кампазыцыяў. SB, ТГ угару - up |
|
|