|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Guda на «Шэшорах»: «Гэта было грандыёзна!» | 08.08.2008 | Удзельніца вакальнага гурта Guda Вікторыя Міхно згадвае адну з самых яркіх падзеяў гэтага лета ў этна-музыцы– фэстываль «Шэшоры», які называюць этна-Вудстокам. Самы вялікі ва Ўкраіне, а цяпер можна лічыць і ў Эўропе, фольк-фэст прайшоў сёлета ў пяты раз на беразе Паўднёвага Бугу і сабраў больш за 30 000 гледачоў і музыкаў ня толькі з суседніх краінаў, але з Вугоршчыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі. «Кожны, хто выходзіў на сцэну быў па-свойму цікавым. Прахадных выканаўцаў там папросту не было. Як выйшлі на сцэну, адразу пачулі, што сярод гледачоў было нямала беларусаў, што нас палымяна падтрымлівалі. Прыемна, калі падрыхтаваная аўдыторыяй апынаецца такой масавай. Гэта было грандыёзна!» Міжнародны фэстываль этнічнай музыкі ды лэнд-арту «Шешоры Подольские» праходзіў 12-14 ліпеня ў Віньніцкай вобласьці. Самы вялікі ва Ўкраіне, а цяпер можна лічыць і ў Эўропе, фольк-фэст прайшоў сёлета ў пяты раз на беразе Паўднёвага Бугу і сабраў больш за 30 000 гледачоў і музыкаў ня толькі з суседніх краінаў, але з Вугоршчыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі… Самім удзельніцам гурта Guda асабліва прыйшліся даспадобы грузінскі мужчынскі хор «Анчысхаці», французы з Nourou, швэдзка-ўкраінскі праект Folk Now ды шмат іншых. Канцэртная праграма штодня пачыналася а 17-ай гадзіне і завяршалася а трэцяй ночы.Са словаў Вікторыі Міхно, кожны, хто выходзіў на сцэну быў па-свойму цікавым. Прахадных выканаўцаў там папросту не было: «Кожнаму, хто займаецца этна-музыкай можна было б параіць наведваць гэты фэстываль, каб мець ўяўленьне, на якім якасна высокім ўзроўні яна можа гучаць. Спадабалася тое, што была прадстаўлена і аўтэнтычная музыка і world-music у сучасным гучаньні. А зь якой пашанай і любоўю ўспрыймалі слухачы выступ этнаграфічнага калектыва зь Віньніччыны!» - апавядае Вікторыя. Уласна Guda адкрывала сваім выступам другі дзень фэстывалю. «Як выйшлі на сцэну, адразу пачулі, што сярод гледачоў было нямала беларусаў, што нас палымяна падтрымлівалі, - кажа сьпявачка - Прыемна, калі падрыхтаваная аўдыторыя апынаецца такой масавай. Гэта было грандыёзна!» ТГ Фота: Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|