.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Порцыя кайфу ад «Тайланду»
| 08.08.2008 |

Праект Андрэя Дзяркова запісаў першы поўнафарматны дыск. «Слухаць альбом трэба ня менш за тры разы, пасьля гэтага назіраецца магічны эфэкт – ён пачынае падабацца ўсё болей і болей, а ступень найвышэйшага кайфу ад праслухоўваньня пакуль не ўстаноўленая», - кажа музыка. Кожны ахвочы можа спраўдзіць слушнасьць гэтага выказваньня на сайце гурта. На рашэньне Андрэя альбом цалкам выкладзены ў сеціва.

Тайланд«Bangkok-Rock» - гэта працяг «тайскай» рок-опэры з элемэнтамі кітчу ад былога «кэвэкашніка». Спроба аб'яднаць у адно ўсё на сьвеце - усходнюю філязофію, тонкі гумар і любоў да рускага року. З гэтай нагоды бачыцца два варыянты разьвіцьця падзеяў – Дзяркову альбо трэба зрабіць саўнд яшчэ больш бруднейшым і тады яго постаць можа набыць культавую панк-афарбоўку. Ці пазбавіцца электрычнасьці ды ісьці па сьвеце з гітарай наперавес.

«Тайланд» сапраўды вельмі асабісты праект і за плыньню сьвядомасьці Андрэя губляюцца ўсе выдуманыя (а часам надуманыя) музычныя фішачкі і выпакутаваныя гітарныя сола тут толькі замінаюць. Ён часам нагадвае Міхалка (асабліва ў песеньцы «Стекло» – «Я скоро стану Буддой, мне не нужна зарплата»), часам Шадзька («Конец света»), а месцамі падаецца, што ў якасьці запрошанага вакаліста ў «Тайландзе» пяе Самойлаў з «Агаты Крысьці». Пра водгукі «Пикника» дык наогул згадваць ня будзем. Але пры гэтым цяжка назваць «Тайланд» другасным праектам. За ім адчуваецца арыгінальнасьць і густоўнасьць. І яшчэ тэксты Дзяркова можна расьцягваць на цытаты, там, дзе ён сам не займаецца цытаваньнем. «Моя новая девушка очень похожа на президента США» - +1.

Спампаваць альбом

SB, ТГ

Фота: tay-land.ru


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net