|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Be Free: беларускі рок-ўікэнд у Львове | 08.08.2008 | У гэтую суботу і нядзелю ў цэнтры Львова будзе гучаць жывая беларуская музыка. Цікавасьць да беларускага фэстывалю Be Free неймаверная. Яшчэ за некалькі дзён да яго пачатку квіткі на цягнікі зь Менску да Львову ўжо было не набыць. Сваю ўвагу выявілі і беларускія памежнікі, якія паведамілі, што над наведнікамі Be Free на мяжы будзе ажыцьцяўляцца пільны кантроль. Арганізатары выказваюць спадзеў, што беларускія ды ўкраінскія памежнікі будуць кіравацца выключна жаданьнем таго, каб фэст прайшоў добра. Адкрыюць першы дзень фэсту у 14:00 пераможцы адбору на Be Free. На вялікай сцэне ў парку культуры імя Багдана Хмяльніцкага выйдуць дзьве менскія каманды – Imprudence i Wisp…, а таксама «Бан-Жвірба» з Гомелю. Далей на сцэне зайграюць беларускія каманды Partyzone, Pomidor/OFF, Znich, zygimont VAZA, Zet, а таксама Incunabula з Украіны, Rockaway з Польшчы і Vladivostok з Францыі. Закрые першы дзень фэстывалю супольны канцэрт украінскага гурта Haydamaky i польскага Voo Voo.Другі дзень будзе яшчэ больш насычаным. Распачнецца ён ужо ў 12:00 на Рынкавай плошчы з выступу Насты Някрасавай, колішняй удзельніцай праекту NHS. Тутсама выступяць P.L.A.N., «Джамбібум», «Яр», «Стары Ольса», WZ-Orkiestrа, а таксама паказальны выступ украінскіх рыцарскіх клюбаў. Увечары дзея працягнецца ў Парку культуры. У 16:00 выступіць украінскі Xy4, за імі «ЛітвінТроль», IQ48, Metanoia (Польшча), Krama, ULIS, Neuro Dubel, Habakuk (Польшча), а закрые праграму фэсту выступ украінцаў з гурта «Тартак». ТГ угару - up |
|
|