.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Drum Ecstasy вырашылі кадравае пытаньне
| 07.08.2008 |

Лідэр гурта Філ Чмыр нарэшце абвесьціў: «Drum Ecstasy скончылі пошукі новага бубнача». Замест Сьцяпана Бітуса, што ад’ехаў быў працаваць у Маскву месца ля барабанаў заняў Аляксандар Кузьмін. Кастынг цягнуўся шэсьць месяцаў, цягам якіх праз гурт прайшлі ажно 15 музыкаў. «Алесь апынуўся лепшым і падыйшоў нам па ўсіх парамэтрах. Да ўсяго ён яшчэ ня мае жонкі ў адрозьненьні ад нас усіх!» - кажа Філ.

Drum EcstasyПры выбары новага ўдзельніка адной зь вядучых беларускіх альтэрнатыўных камандаў да ўвагі прымалася ня толькі тэхнічнасьць выканананьня трэкаў. Лідэр Drum Ecstasy Філ Чмыр кажа, што найперш хацелася, каб з новым чалавекам было камфортна працаваць. «Мы шукалі такога бубнача, які адразу бы стаў сваім», - зазначае Філ.

У выніку з 15 прэтэндэнтаў выбар спыніўся на маладым музыканце Аляксандры Кузьміне. «Яму 18 год, ён яшчэ ня мае жонкі і мы гэтаму рады. У тым сэнсе, што неяк згасла цікавасьць нашых прыхільніцаў, бо паступова кожны з удзельнікаў гурта ажаніўся», - усьміхаецца Філ.

Афіцыйнае прадстаўленьне публіцы новага бубнача адбудзецца ў верасьні. Менавіта на гэты месяц Drum Ecstasy плянуе даць вялікі сольны канцэрт у Менску, а потым выпраўляецца ў эўрапейскі тур. Цягам жа гэтага месяца гурт будзе працаваць над новымі кампазыцыямі, якія адразу ж будуць выкладзеныя ў сеціва. Нагадаем, што нядаўна ўдзельнікі Drum Ecstasy заявілі пра тое, што адмаўляюцца выдаваць свае трэкі на СD-носьбітах.

Сайт гурта - www.drumecstasy.com

ТГ

Фота: www.westrecords.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net