.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Дэбютнік ад Unia: нахабнасьць і правінцыйнасьць у адным фляконе
| 07.08.2008 |

Гурт Unia, які ўзяў назву знакамітага, але ўжо няіснага харавога калектыву пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева, грае цяжкі фольк-рок. Музыкі адзначыліся посьпехам на некалькіх буйных беларускіх фэстах і далі даволі пасьпяховыя сольныя канцэрты ў Менску і Маскве, на якіх прэзэнтавалі сваю праграму «Dolam». Cапраўды, беларускі фольк-рок зараз перажывае ня лепшыя часы і адкрыцьцяў у гэтым кірунку ў апошнія гады зусім няшмат, вось Unia і скарысталася такой магчымасьцю, але пасьля праслухоўваньня некаторых трэкаў складваецца ўражаньне, што музыкі вельмі далёкія ад беларускай культуры. Надта ўжо тхне ад іх банальнай дэкаратыўшчынай і непрыхаванай правінцыйнасьцю.

UniaДзякуючы сваёй здаровай нахабнасьці гэты гурт за два гады літаральна прабіўся на вялікую рок-сцэну. Беларускі фольк-рок зараз перажывае ня лепшыя часы і адкрыцьцяў у гэтым кірунку ў апошнія гады зусім няшмат, вось Unia і скарысталася такой магчымасьцю. Іх працатавітасьць уласна ніхто не аспрэчвае і падаць сябе яны могуць як сьлед. Музычныя акцэнты яны нібы растаўляюць слушна, з уменьнем выкарыстоўваючы ў цяжкарокавых аранжыроўках дуду і акардэон. Unia – адна зь нешматлікіх камандаў, якая можа зрабіць на сцэне шоў, прытым за іх гучаньне таксама сорам не бярэ.

Безумоўны посьпех альбома – «Свахначка» зь лёгкім псыхадэлічным прысмакам і трохі цяжэлейшая «Крынічанька» з сакавітай рытм-сэкцыяй. Але на гэтым радасьці сканчваюцца. Пасьля праслухоўваньня некаторых трэкаў складваецца ўражаньне, што музыкі вельмі далёкія ад беларускай культуры. Надта ўжо тхне банальнай дэкаратыўшчынай і непрыхаванай правінцыйнасьцю.

Асабліва тое адчуваецца ў трэку «Кухарочкі». Нямаведама, дзе Unia знайшла той тэкст, але слухаецца дадзены твор надта ўжо дзіка: «Поб'ю окна, поб'ю рамы, пошлю к мілой телеграму». Мо гурту з гэтай нагоды перакласьці назву на расейскую? Алег Хаменка (вакал якога цалкам завалены ў трэку «Хлопец пашаньку пахае») неяк сказаў, што без праблем можа сыграць «Валенкі» так, што песьня загучыць як сапраўдная беларуская народная. Толькі каму гэта будзе трэба?

SB, ТГ

Фота: unia.na.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net