.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Tesaurus нагадаў пра сябе
| 07.08.2008 |

Гурт, які некалькі год таму гучна сябе пазыцыянаваў самым «выбуховым» рок-праектам, нагадаў пра сябе. Лідэр гурта Мікола Пташнікаў кажа, што Tesaurus нікуды і не зьнікаў: «Мы проста зьмянілі склад і працягваем выступаць». Пры канцы чэрвеня гурт узяў удзел у фэстывалі «Пакаленьне, што верыць» у Жодзіне ды выступіў у межах расейскага фэсту «Планета рока-2008». З Масквы музыкі прывезьлі шэраг узнагародаў.

TesaurusЦяпер склад гурта істотна адрозьніваецца ад першага: да вакаліста і гітарыста Міколы Пташнікава далучыліся гітарыст Стас Герасімовіч, басіст Арцём Кандраценка, клявішнік Зьміцер Лоўкет і бубнач Сяржук Фралоў. Таксама зьявіўся і свой гукаапэратар - Васіль Сербін.

27 ліпеня 2008 году Tesaurus удзельнічаў у маскоўскім фэстывалі «Планета рока-2008». У ім узялі ўдзел цікавыя праекты з Расеі, Украіны ды ўласна Беларусі, невядомыя шырокай публіцы (сярод іх гурты Antarian, «Искусственный свет», VooDoo DoLLs ды іншыя). Беларускі гурт быў адзначаны адразу некалькімі ўзнагародамі ад арганізатараў фэсту MuzBand Corporation – «Лепшы міжнародны гурт у жанры nu-metal», «Лепшы музычны рок-драйв. Адрэналін году», «Музычнае адкрыцьцё году» і «Хэдлайнэр канцэртнага сэзону».

Сайт гурта: tesaurus-band.com

ТГ

Фота: tesaurus-band.com


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net