|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песьню, каб дапамагчы Мішу Ларыну | 05.08.2008 | Гурт N.R.M. выклаў на сайце serca.tut.by для вольнага пампаваньня рарытэтную песьню «13». Мэта акцыі – дапамагчы сабраць 350 тысяч эўра, патрэбных Мішу Ларыну, каб зрабіць апэрацыю па перасадцы сэрца. Цяпер на яго рахунку толькі дзясятая частка неабходных сродкаў. Грошы можна пералічыць праз банк і Webmoney. Песьня «13» мае цікавую гісторыю, якая пачалася больш за 10 гадоў таму. «Міхал Анемпадыстаў прапанаваў пасьля „Народнага альбома“ зрабіць альбом марскіх песень і даў мне паслухаць нейкіх кельцкіх сьпеваў, – распавядае Лявон Вольскі. – Пад іх уплывам я напісаў гэткую песьню-стылізацыю. „Марскі праект“ так і не адбыўся, а песьня на студыйныя альбомы N.R.M. не патрапіла. Мы яе выканалі на акустыцы 10 гадоў таму і зноў прыгадалі яе толькі на акустыцы ў гэтым траўні. Адтуль і запіс».Удзельнікі гурта спадзяюцца, што іх песьня дапаможа сабраць грошы для Мішы Ларына. «Музыка – гэта вялікая сіла, якая павінна дапамагаць рабіць наш сьвет лепшым у глябальных і часам нават прыватных справах гэткага кшталту, – лічыць гітарыст гурта Піт Паўлаў. – Мы спадзяемся, што ўсё атрымаецца і заклікаем усіх хто можа, дапамагчы Мішу». Як пералічыць грошы Кашалькі Webmoney. У далярах ЗША – Z622038393970, эўра – E286206891870, расейскіх рублях - R695931672751, беларускіх рублях – B411817094794. У любым аддзяленьні «Беларусбанку» – трэба толькі мець рэквізыты яго рахунка. Квіток запаўняць ня трэба, пашпарт не патрэбен. У беларускіх рублях: філіял 511 ААТ «АСБ Беларусбанк», Код 815 УНП 100349858, разьліковы рахунак 3819382103561, для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхаіла. Валютныя рахункі, інфармацыя для банкаўскіх пералічэнняў з-за мяжы, а таксама падрабязна пра Мішу Ларына – на сайце serca.tut.by. ТГ Фота: JamStudio угару - up |
|
|