.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Райдэры беларусаў: ад рыбнага мэню да напісаньня назвы краіны
| 25.06.2008 |

У райдэры «Сяброў» напісана: «пажадана рыбнае мэню», а ў OSIMIRA ёсьць момант, які варты надзвычайнай павагі: «Варта памятаць, што назва нашай дзяржавы гучыць, як „Беларусь“. Не дапускаецца выкарыстаньне старой назвы – „Беларусія“».

НэаполісУзорна-паказальным падаецца райдэр этна-шоў гурта OSIMIRA, што аб’езьдзіў з гастролямі паўсьвету. Райдэр складзены з пэўнай агаворкай – «Агульныя ўмовы арганізацыі канцэртаў ЗА МЕЖАМІ Беларусі», - бо нават вожыку зразумела, што ў нашых умовах самыя разумныя і заканамерныя патрабаваньні музыкаў падобныя да прагнага голасу ў пустэльні. Нягледзячы на высокую запатрабаванасьць за межамі краіны, «осіміраўцы» зусім не зазналіся і высоўваюць даволі сьціплыя бытавыя патрабаваньні: «Кляса гатэлю ня мае вырашальнага значэньня; прынцыпова важныя чысьціня і спакой наўкол». І яшчэ адзін важны момант, які варты надзвычайнай павагі: «Варта памятаць, што назва нашай дзяржавы гучыць, як „Беларусь“. Не дапускаецца выкарыстаньне старой назвы – „Беларусія“».

У новым нумары інтэрнэт-газэты Neopolis Music уздымаецца пытаньне райдэраў беларускіх выканаўцаў, якія ў нас выдумляюць хутчэй дзеля ўласнага самавыяўленьня. Таксама ў нумары абмеркаваньне тэмы «Ці патрэбная музыку спэцыяльная адукацыя», інтэрвію зь сьпявячкай Тацьцянай Беланогай і шмат яшчэ цікавага для наведнікаў ТГ.

Газэту можна пачытаць альбо падпісацца па адрасе neopolis.by.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net