|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
be2gether: будзе Tricky і N.R.M. | 20.06.2008 | Як паведамілі ТГ арганізатары літоўскага фэсту be2gether сьпіс выступоўцаў папоўніўся яшчэ на некалькі гуртоў. Сярод іх - ангельскі музыка Tricky і беларускі гурт N.R.M. «Зь беларусамі было дамовіцца складаней, чым з брытанцамі», – жартуюць у аргкамітэце фэсту. У выніку – у праграме фэсту плянуецца выступ трох беларускіх гуртоў. Раней свой удзел ужо пацьвердзілі Mauzer і OSIMIRA. Перамовы з N.R.M. зацягнуліся на некалькі тыдняў. Бакі аніяк не маглі сысьціся па некалькіх прынцыповах пытаньнях і ў папярэдні сьпіс выступоўцаў групу не ўключылі. «Гурт запрасіў утрая болей грошай, чым фэст прапаноўваў і ўдвая больш, чым фэст меў магчымасьць заплаціць», - тлумачылі літоўцы. Але ад ідэі запрасіць каманду Лявона Вольскага яны не адмовіліся і на гэтым тыдні праз афіцыйны сайт фэстывалю абвесьцілі: «Праграму папоўнілі рокеры з N.R.M.».Акром беларусаў да спісу яшчэ далучыліся гурты Mild, Coming Soon і The Lucky Gang. Урэшце было вырашана і пытаньне з галоўным хэдлайнэрам фэстывалю. Ім стаў Tricky – брытанскі музыка, вядомы спачатку па супрацы з Massive Attack, а потым сольна. «Без сумневу ён уваходзіць у лік самых важных асобаў у сучаснай музыцы. І дамовіцца зь ім выявілася зусім нескладана – ён пагадзіўся на ўдзел у першым be2gether і мусіў выступіць на сцэне ў Нарвілішках у межах свайго туру, але тур тады адклаўся», - кажуць арганізатары фэсту. Мяркуецца, што на наступным тыдні будзе абвешчана яшчэ колькі новых выступоўцаў. Усяго з 15 па 17 жніўня на be2gether, што пройдзе ў некалькіх мэтрах ад беларускай мяжы, выступіць ля 70 камандаў з усяго свету. ТГ Фота: www.b2g.lt угару - up |
|
|