.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Litvintroll узяліся за Броўку
| 13.06.2008 |

У апошнім туры ў гэтым музычным сэзоне на ТГ – доўгачаканы дэбют. Гурт Litvintroll прэзэнтуе адну з сваіх сьвежазапісаных песень «Пахне чабор» – фольк-мэтал асэнсаваньне вядомага верша Петруся Броўкі. Litvintroll можна назваць сайд-праектам гурта «Стары Ольса». Тры гады таму дудар Андрэй Апановіч з калегамі заснаваў Litvintroll, як гурт сярэднявечнай музыкі. «Спачатку выконвалі акустычную музыку, але па хуткім часе вырашылі паэкспэрымэнтаваць. „Пахне чабор“ – адзін з вынікаў нашых фольк-мэтал экспэрымэнтаў», - кажа Андрэй.

LitvintrollLitvintroll неад’емна выкарыстоўвае ў сваіх кампазыцыях старадаўнія інструмэнты. Музыкі кажуць, што цікава займацца менавіта спалучэньнем – старажытнасьці і сучаснасьці, беларускага ды эўрапейскага фальклёру з сучаснымі музычнымі тэндэнцыямі. Таму гурт запрашаюць, як на мэтал-фэсты, так і на фэстывалі старажытнай музыкі. Нядаўна Litvintroll бралі ўдзел у «Дударскім фэсьце», а на днях выступяць на мэтал-фэсьце «Купальскае кола». Лідэр гурта Андрэй Апановіч кажа, што сёньня матэрыялу ў іх хапае на паўнавартасны альбом: «Мы выконваем як інструмэнтальныя кампазыцыі, так і ўласныя аўтарскія творы. Вядома жа немалую частку ў рэпэртуары займаюць апрацоўкі традыцыйных песень беларускага і эўрапейскага фальклёру, песьні на словы клясыкаў беларускай літаратуры». Песьня «Пахне чабор» – якраз напісана на вершы Петруся Броўкі. «Гэта тэкст вельмі „песенны“, таму мы не маглі яго абмінуць і спадзяемся наша інтэрпрэтацыя прыйдзецца слухачам ТГ даспадобы», - кажуць музыкі.

Litvintroll – Пахне чабор (словы - Пятрусь Броўка, музыка гурта).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net