|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Народны» гіт ад «Авангардшколы» | 11.06.2008 | У новым туры на ТГ магілёўская група «Авангардшкола» прадстаўляе свой галоўны гіт – песьню «Сумота», якая ўваходзіць у «залаты здабытак» магілёўскага року і лічыцца амаль што «народнай». Гэтая песьня толькі фармальна належыць яе стваральнікам, яна даўно ўжо жыве аўтаномна – жыцьцём падваротняў, паходных вогнішчаў ды нефарматных тусовак, дзе часам пра сам гурт «Авангардшкола» і яе аўтара і ня чулі. «Сумоту» лідэр «Авангардшколы» Кірыл «Фан» Смышляеў напісаў падчас службы ў арміі, у 2000 годзе, як і большасьць песень, што потым увайшлі ў альбом «Між іншым». Дагэтуль шмат якія прыхільнікі магілёўскай групы лічаць той «вайсковы пэрыяд» – лепшым у творчасьці Кірыла, хоць шмат чаго было і да яго і пасьля яго.«Сумоту» слухачы падхапілі адразу ж пасьля першага яе выкананьня. Захаваўся запіс з «Хэдлайн-фэсту-2006», калі гэты твор пяе хор з больш чым трох сотняў фэнаў. Ці шмат у Беларусі можна налічыць рок-гуртоў, якія могуць пахваліцца нечым падобным? Пры тым сам Кірыл Смышляеў скептычна ставіцца да магчымага посьпеху «Сумоты» на ТГ і падкрэсьлівае, што аніякай памылкі ў назве песьні няма: «Я меў на ўвазе якраз гэты стан, бо калі яе пісаў, то мне было сУмна, а не сАмотна. Там ёсьць некалькі іншых русізмаў, за якія мне цяпер сорамна. Але мы з задавальненьнем граем „Сумоту“ на кожным канцэрце і з радасьцю прадставім яе і ў гіт-парадзе на ТГ». За амаль што 15-гадовую гісторыю існаваньня «Авангардшкола» зьмяніла некалькі складаў. Цяперашні Кірыл называе «плацінавым»: «Музыкі падабраліся такія, што зь імі практычна ня трэба рэпэтаваць. Перад выступам мы зьбіраемся адзін раз. І гэтага дастаткова. Новыя песьні развучваем за паўгадзіны і адразу ж граем на канцэртах». «Авангардшкола» нядаўна выступіла на фэстывалі «отНАШЕния», у Менску іх можна пачуць у «Графіці», дзе магілёўская каманда пэрыядычна грае. Авангардшкола – Сумота (музыка і словы - Кірыл Смышляеў). Зьмяшчаецца з дазволу выканаўцы. Віталь Шум, для ТГ угару - up |
|
|