.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Step: «Я вас задзяўбу двума акордамі»
| 10.06.2008 |

Выканаўца з польскага Беластоку Step: «Хачу рэалізаваць праект, што будзе складацца выключна зь песень, сыграных на двух акордах. Каб пры вогнішчы было лягчэй на гітары выканаць:). На самой справе – задача перад мной вялікая: зрабіць адрозныя песьні на аснове адных і тых жа гукаў». У новым туры на ТГ адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага року на Падляшшы і ды-джэй польскага радыё ESKA прадстаўляе свой новы твор «Калі прыйдзе сон».

Стэп«Гэтая песьня, як і ранейшая пад назвай „Спалох“ – абапіраецца на адныя і тыя ж гукі. Але між сабой яны істотна розьняцца, - кажа Лукаш Сьцепанюк, стваральнік праекту Step. - Хачу рэалізаваць праект, што будзе складацца выключна зь песень, сыграных на двух акордах. Каб пры вогнішчы было лягчэй на гітары выканаць:). На самой справе – задача перад мной вялікая: зрабіць адрозныя песьні на аснове адных і тых жа гукаў».

«Калі прыйдзе сон» – рэч пра тое, што ў жыцьці ёсьць такія моманты, калі ўсялякія межы губляюць сэнс. «У кніжцы польскай пісьменьніцы Соф’і Навукоўскай ёсьць такая думка, што існуюць межы, якія нельга перасякаць. А ў сваім творы я даводжу, што пры пэўных сытуацыях мы здольныя адкінуць усё гэта і аніякая адказнасьць нас не чакае», - апавядае музыка.

Гэты твор ён неаднакроць перапісваў, але ж у ТГ па выніку прапанаваў самы першы варыянт: «Хацелася атрымаць большай дынамікі. У новым варыянце якраз цікавейшыя гітары, але не атрымалася вакальная партыя, таму зрабіў выбар на карысьць самай першай спробы. Усё ж такая тэматыка падыходзіць больш да баляды».

На наступным тыдні мае зьявіцца і першае відэа праекту Step. Кліп будзе прэзэнтаваны ў гарадзкім амфітэатры гораду Бельск-Падляскі. «Нядаўна я напісаў песьню па-польску пра свой родны Бельск і яна так спадабалася маладым жыхарам гэтага гораду, што было вырашана зрабіць прафэсійнае відэа на яе і прэзэнтаваць яго ў амфітэатры», - апавядае Лукаш. Музыка спадзяецца, што ў будучыні нешта атрымаецца з увасабленьнем на экране і беларускіх песень, пакуль жа ён закупляе патроху апаратуры ў хатнюю студыю, каб на летнім адпачынку запісаць яшчэ адну канцэптуальную двухакордавую рэч.

Step – Калі прыйдзе сон (музыка і словы - Лукаш Сьцепанюк).
Зьмяшчаецца са згоды аўтара.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net