.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



ОНТ адабрала 129 «нашых песень»
| 05.06.2008 |

Тэлеканал ОНТ абвесьціў сьпіс з 129 кампазыцыяў, што былі адабраныя на конкурс «Нашы песьні». Цяпер лепшую «20-ку» песень пра Беларусь на беларускай і расейскай мовах маюць выбраць слухачы. Галасаваньне на сайце тэлеканалу ўжо распачалося і працягнецца да 15 чэрвеня.

75%Паводле ўмоваў конкурсу ОНТ да разгляду прымаліся прафэсійныя запісы, што былі зробленыя ў 2007-2008 гадах. Ацэньваць якасьць ды «беларускасьць» кампазыцыі было паклікана творчае журы, якое налічвае 44 чалавекі, у якое ўвайшлі дырыжоры ды народныя артысты, ідэолягі, начальнікі ўпраўленьняў культуры ўсіх менскіх раёнаў ды прадстаўнікі беларускіх FM-cтанцыяў. У выніку з усяго дасланага быў абвешчаны сьпіс з 129 песьняў. Назвы шмат якіх зь іх красамоўна сьведчаць пра ўзровень сьвядомасьці аўтараў: «Минск и Москва», «Огонёк родимой стороны», «Ты - чемпион», «Русь белая».

«Гэта канчатковыя вынікі і цяпер журы аніяк ня будзе ўплываць на працэс вызначэньня лепшых», - паведамляюць арганізатары конкурсу. Такім чынам з агульнага сьпісу 20-ку лепшых будуць вызначаць самі слухачы. Інтэрактыўнае галасаваньне праходзіць тут.

Абяцаецца, што аўтары лепшай песьні пра Беларусь атрымаюць буйныя прызы.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net