|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
:B:N: баіцца Лукашэнкі | 02.06.2008 | У васямнаццатым туры «Тузіна Гітоў» чарговую перамогу атрымала песьня «Загінулым паэтам прысьвячаецца» ў сумесным выкананьні гурта :B:N: і Лявона Вольскага. Першы радок чарта гэтая кампазыцыя займае ўжо чацьвёрты раз. На думку лідэра :B:N: Алеся Лютыча, цяпер у іх зьявіўся сур’ёзны канкурэнт – гурт OSIMIRA зь песьняй «Сяньня Купала, заўтра Ян». «Гэта добра, што ёсьць нармальная канкурэнцыя», - сказаў ТГ Алесь Лютыч. Карыстаючыся нагодай, мы пагутарылі з маладым музыкам пра агульны стан у беларускай музыцы. Частыя перамогі сваёй песьні ў чарце «Тузіна Гітоў» Алесь Лютыч тлумачыць непадрыхтаванасьцю іншых гуртоў: «Можа нехта яшчэ запісвае новую песьню, нехта зводзіць. Відаць, усе чакаюць і не сьпяшаюцца зараз выстаўляць на галасаваньне моцныя песьні, каб выбухнуць напрыканцы сэзону».А вось у ацэнцы таго, што адбываецца цяпер у беларускім шоў-бізнэсе лідэр :B:N: куды болей катэгарычны: «У Беларусі амаль нічога не адбываецца, праходзіць вельмі мала канцэртаў. Добра, калі іх будзе 5-6 на год, але ж гэта не сур’ёзна». Зусім хутка :B:N: едуць у Польшчу, каб даць там колькі канцэртаў. Па словах Алеся Лютыча, у суседняй краіне іх чакаюць болей, чым дома: «4 чэрвеня мы едзем у Торунь, 5 чэрвеня будзем у Быдгашы – там мы маем два сольныя выступы. А тут ці арганізатараў няма, ці што…». На думку Алеся Лютыча, разьвіцьцё беларускага музычнага рынку цяпер будзе тармазіць указ прэзыдэнта пра гастрольна-канцэртную дзейнасьць: «Я чытаў на „Тузіне Гітоў“ пра новы ўказ Лукашэнкі. Калі цяпер насамрэч утвораць адмысловыя камісіі, якія пачнуць вычытваць тэксты, то гэта будзе жахліва». Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў» Фота: Marcin Polec угару - up |
|
|