.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



OSIMIRA: «Сяньня Купала, заўтра Ян»
| 28.05.2008 |

Лепшы фольк-гурт Беларусі-2007 паводле вынікаў «Рок-Каранацыі» – праект OSIMIRA прадстаўляе ў новым туры на ТГ сваю новую песьню «Сяньня Купала, заўтра Ян». Лідэр «асей» Андрусь Палаўчэня: «Калі мы выконваем гэтую песьню, то заўсёды скочым на сцэне. Моц і пульсацыя гэтага старадаўняга тэксту-замовы адчуваецца напоўніцу. Гэта адзін з нашых улюбёных твораў». Скакаць у бліжэйшы час OSIMIRA будуць у Расеі, Украіне, Літве, Польшчы – летам беларускія музыкі возьмуць удзел у дзясятках фэстываляў.

OSIMIRA«Сяньня Купала, заўтра Ян» музыкі зусім нядаўна запісалі ў студыі. Андрусь Палаўчэня кажа, што гэты твор ім асабліва прыемна выконваць: «Гэтая песьня прымеркаваная да купальскіх сьвятаў, да часу найвялікшага буяньня зеляніны, вады і глебы. У гэты час заўсёды сьпявалі шмат песень, хадзілі ў танцы ды скакалі праз вогнішча. Калі мы выконваем гэтую песьню, мы таксама скочым на сцэне. Моц і пульсацыя гэтага старадаўняга тэксту-замовы адчуваецца напоўніцу. „Сяньня Купала, заўтра Ян“ – адзін з самых улюбёных нашых твораў».

26 траўня OSIMIRA прадставіла гэты твор у летнім амфітэатры ў Віцебску на сумесным канцэрце з гуртамі «Троіца» і «Палац». Упершыню ж музыкі выканалі яе летась – на галоўнай сцэне фэстывалю «Славянскі базар».

Скакаць у бліжэйшы час OSIMIRA будуць на буйных расейскіх, украінскіх, польскіх і літоўскіх фэстах. 31 траўня беларускі гурт грае ў Выбаргу (фэст «Майскае дрэва»), а цягам чэрвеня зайграе ў Пецярбургу, Петразаводзку (фэст «Воздух»), ізноў Выбаргу (Midsummer Fest), Пскову. Падрабязны графік гастроляў гурта - osimira.com.

OSIMIRA - Сяньня Купала, заўтра Ян (словы народныя, музыка народная/гурта).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net