.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Lunclan – рэп вялікага гораду
| 27.05.2008 |

Праект Lunclan прадстаўляе ў новым туры на ТГ свой новы гіт пад назвай «Працоўны чацьвер». Гэты трэк музыкі вырашылі прысьвяціць усім, хто жыве ў вялікім горадзе: «Тым людзям, хто мітусіцца штодня, з дому да працы, з працы дадому. Тым, хто па паўгадзіны стаяць у корках. Гэтым трэкам мы хацелі сказаць, што кожны з нас чалавек, а ня робат і кожны з нас мае права на адпачынак у незалежнасьці ад часу».

гурт "Lunclan"Трэк «Працоўны чацьвер» хлопцы стварылі летась у кастрычніку. «Мы – рэп-гурт, але ў гэтым творы мы паспрабавалі сумясьціць рэп і рэгі. На нашую думку, атрымалася добра». Lunclan прысьвячае гэты трэк усім, хто жыве ў вялікім горадзе: «Тым людзям, хто мітусіцца штодня, з дому да працы, з працы дадому. Тым, хто па паўгадзіны стаяць у корках. Гэтым трэкам мы хацелі сказаць, што кожны з нас чалавек, а ня робат і кожны з нас мае права на адпачынак у незалежнасьці ад часу. Мы ўпэўненыя, што калі людзі будуць слухаць гэты трэк у гадзіну пік, то іх настрой заўважна ўздымецца».

Неяк у інтэрвію ТГ удзельнікі праекту так патлумачылі, чаму іх у гурце так шмат: «Справа ў тым, што нашая музыка складаецца на аснове гучнага крыку. І значна прасьцей падняць людзям настрой, калі на сцэну вывальваюцца ўсе 10 чалавек замест аднаго і пачынаюць чытаць. І нам весела і слухачам паглядзець цікава. Гэта заводзіць. Да таго ж, калі табе адзін чалавек расказвае пра свае палітычныя погляды і пра тое, як трэба жыць, то ты наўрад ці яму паверыш, а калі некалькі, то ты адчуеш больш даверу, маўляў такіх многа, ужо ня страшна. Усё гэта трошкі псыхалягічныя рэчы, на якія мы таксама стараемся зьвяртаць увагу. А ўвогуле, хочацца рабіць сапраўды якасную музыку, каб з нас бралі прыклад і ў астатнім».

Lunclan - Працоўны чацьвер (словы і музыка - Макс Корж, сэмпл – Боб Марлі).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net