.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



be2gether: без N.R.M., але зь бясплатнымі візамі
| 22.05.2008 |

Арганізатары фэсту be2gether ня здолелі дамовіцца на выступ зь беларускім гуртом N.R.M. «Яны не захацелі выканаць нашыя ўмовы, у тым ліку фінансавыя», - заявіў «Тузіну Гітоў» Піт Паўлаў. Але нават без N.R.M. на be2gether будзе весела – арганізатары абяцаюць у праграме каля 70 выступоўцаў, розныя забаўкі ды бясплатныя візы для беларусаў. Што праўда, за квіток трэба будзе выкласьці 65 эўра.

Be2Gether. Нарвілішкіbe2gether’2008 распачнецца 14 жніўня каля Віленскай ратушы. Для ўсіх прысутных прагучыць адмысловая барабанная сюіта, якая мае стаць нечым накшталт афіцыйнага гімну фэставалю.

15 жніўня be2gether перамесьціцца ўжо ў Нарвілішкі – вёску каля мяжы зь Беларусьсю. Менавіта там, на тэрыторыі старога замка, музыка будзе гучаць тры дні – да 17 жніўня. Арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус абяцае, што сёлетні be2gether будзе грандыёзьней за леташні. На пляцоўцы фэсту зьявяцца тры сцэны, разнастайныя клюбы, дыскатэкі, пройдуць мастацкія майстарклясы. Цягам трох дзён у Нарвілішках зайграюць каля 70 гуртоў. Па стане на 22 траўня арганізатары паведамілі журналістам наступны сьпіс удзельнікаў:

Groove Armada (Вялікабрытанія)
Fool's Garden (Нямеччына)
My Baby Wants to Eat Your Pussy (Нямеччына)
Fishbone (ЗША)
Infected Mushroom (Ізраіль)
Bix (Літва)
The Dynamites (ЗША)
Etiennie de Crecy (Францыя)
Happyendless (Літва)
Valgeir Sigurrdson (Ісьляндыя)
Clan of Xymox (Нідэрлянды)
Communic (Нарвэгія)
Baka Beyond (Вялікабрытанія/Афрыка)
Doi (Данія)
OSIMIRA (Беларусь)
Mauzer (Беларусь)

Папярэдне «Тузін Гітоў» паведаміў, што арганізатары плянавалі запрасіць да ўдзелу ў be2gether беларускі гурт N.R.M. Аднак, як нам стала вядома, у літоўцаў не атрымалася дамовіцца зь беларусамі. «Яны ня здолелі выканаць нашыя ўмовы», - сказаў ТГ гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў. «Фінансавыя ўмовы?» - пацікавіліся мы. «У тым ліку і фінансавыя», - адказаў Паўлаў. – «За тыя грошы, што нам прапанавалі мы ня граем ужо год дзесяць». Арганізатары be2gether паведамілі ТГ, што зьбіраюцца пашукаць замену N.R.M. сярод гуртоў зь Беларусі.

Квіток на сёлетні be2gether будзе каштаваць нятанна – 65 эўра. Але кожны ўладальнік такога квітка атрымае права на атрыманьне бясплатнай літоўскай візы, дзейснай на час фэстывалю.

Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»

Фота: www.b2g.lt


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net