.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў



Пра праект


Мэдыйны праект «Тузін Гітоў» распачаў сваю працу ў сеціве 12-га кастрычніка 2003 году.
Праект прысьвечаны айчыннай музыцы і перадусім мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную тут, заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую колькасьць людзей.
«Слушны музычны партал „Тузін Гітоў“», зьяўляецца прыватным некамэрцыйным беларускамоўным сеткавым выданьнем, самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і зьмест інфармацыі, рэклямы, аўдыё і відэа-матэрыялаў.



на гэтай старонцы:
Прынцыпы і правілы гіт-параду
Рэдакцыя праекту
Рэкляма і прамоцыя на сайце
Прэс-кіт (рэлізная інфармацыя, файлы з узорамі лягатыпу)



Прынцыпы і правілы гіт-параду


У гіт-парад трапляюць творы беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні час.
Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору - беларуская, даўжыня ня больш за пяць хвілін.
Агулам зьбіраецца 12 песень удзельнікаў туру - г.зв. тузін.
На працягу двух тыдняў кожны, хто неабыякава ставіцца да беларускай музыкі, можа засьведчыць сваю цікаўнасьць да адной ці некалькіх песень і прагаласаваць адзін раз на дзень (за адну, дзьве або тры песьні) з аднаго кампутара, а таксама праслухаць любую кампазыцыю з тузіна ў фармаце mp3 (звычайна 128 Kbs).
Па выніках галасаваньня, што доўжыцца два тыдні, вызначаюцца тры пераможцы і тры аўтсайдэры. Апошнія тры песьні пакідаюць тузін (але іх МР3-вэрсіі застаюцца ў каталёзе). На наступны тур усе галасы абнуляюцца, і ўсё пачынаецца спачатку.

5 простых правілаў, якія мусіць ведаць кожны
(умовы ўдзелу ў гіт-парадзе «Тузін Гітоў»):


1. Песьня-ўдзельніца гіт-параду мусіць быць сьпетая па-беларуску. Музычны кірунак ролі ня грае.
2. Песьня трапляе ў гіт-парад толькі са згоды яе аўтара (выканаўцы, выдаўца, праваўладальніка).
3. Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці на CD-носьбіце ў фармаце «CD-audio».
4. Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні песьні ў гіт-парад «Тузін Гітоў» арганізатары пакідаюць за сабой.
5. Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў — весьці шчырую барацьбу.
Арганізатары гіт-параду пакідаюць за сабой права без папярэдняга ўзгадненьня з кім тое б ні было здымаць «накручаныя» галасы, а таксама папярэджваюць, што акрамя непасрэдна тэхнічнай абароны «залішніх» галасоў у скрыпт-праграме гіт-параду, вядзецца трывалы маніторынг хады галасаваньняў.



Рэдакцыя праекту
«Тузін Гітоў. Слушны музычны партал»:


Wiecier Mechaniczny Wiecier Mechaniczny.
wm (znaczka) fromby (kropka) net
Выдавец.
Тэх-пляцоўка, зьнешні выгляд, агульная рэдакцыя, прамоцыя, камэрцыйныя пытаньні.
Чым займаецца па-за сецівам гэты дзядзька высьветліць атрымоўваецца ня ў кожнага. Вядома, што цікавіцца фатаграфіяй, кліпмэйкерствам, рэжысурай, літаратурай. Сваім найвялікшым зьдзяйсьненьнем лічыць сваю дачку.
Дэкляруе, што пасьля выхаду гіт-параду ў якасьці праграмы на радыё, неўзабаве вывядзе «Тузін Гітоў» на тэлевізію, адкрые сваю fm-станцыю і свой рэкардз :) Паліць добры тытунь, ня любіць айчыннага піва, слухае музыку. Плянуе зьняць свой мастацкі фільм.

Сяргей Будкін Сяргей Будкін.
sb1 (znaczka) fromby (kropka) net
Каардынатар.
Аўтар ідэі, каардынатар і рэдактар "ТГ".
Нарадзіўся 23.02.1982. Скончыў СШ№145 з музычна-харавым ухілам:). У 2005 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, абараніўшы на «выдатна» дыплёмную працу «Праблемы беларускага шоў-бізнэсу ды іх асьвятленьне ў пэрыёдыцы». У 2005 годзе скончыў Беларусі калегіюм па спэцыяльнасьці «журналістыка». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Друкаваўся з 1999 году ў газэтах «Беларуская маладзёжная», «Згода», «Белорусская деловая газета», «Салідарнасьць», часопісе «Мастацтва» ды іншых. Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу». Дырэктар групы Siver. Суарганізатар акцыі «Рок-рэвалюцыя» з удзелам N.R.M. (Вільня, 16.03.2006). Сябра журы фэстывалю «Рок-Кола», Полацак (2003-2006). Прадусар цырымоніі «Рок-Каранацыя» (2005, 2006). Працуе ў газэце «Наша Ніва» і на «Радыё Рацыя» (Беласток).

RWD RWD.
rwd (znaczka) fromby (kropka) net
Тэхнічны рэдактар.
Разьвіцьцё парталу, праграмінг, адміністраваньне, адмысловыя саб-праекты.
Біяграфічныя зьвесткі засакрэчаныя. На ТГ ад пачатку 2005 году. Добра разьбіраецца ў цяжкой айчыннай музыцы, што і засьведчыў будучы запрошаным прадстаўляць ТГ у журы адборачных тураў да «Басовішча» ў 2005, 2006 і 2007 гадах, а таксама ў журы фэста маладой беларускай музыкі «Басовішча 2005» і «Басовішча 2007» (Польшча, Гарадок).
Апроч ТГ адмініструе шэраг сайтаў беларускіх музыкаў.


Рэдакцыя дзякуе за трывалую й руплівую дапамогу ў працы:
Аляксея Мінчонка,
Алену Скарабагатаву,
Зьмітра Падбярэзскага,
Касю Сарокіну,
Алега Хаменку,
Марыю Грудзько,
Анатоля Мяльгуя,
Алёну Скарабагатую,
Лукаша «Step» Сьцепанюка,
Андрэя «Zap» Лазука,
Аліну Крушынскую,
SLAP'а.

А таксама за істотную і своечасовую дапамогу
па запуску праекта ў 2003 годзе:
Андрэя Лянкевіча,
Дзяніса Якавенку,
CodeSweeper'а.



аdлiга. 100% дызайну






Прамоцыя і рэкляма на сайце


1. Агульнае.

«Слушны музычны партал „Тузін Гітоў“» (надалей ТГ), зьяўляецца прыватным сеткавым выданьнем, можа аказываць інфармацыйную і рэклямную падтрымку музычным падзеям, праектам, гуртам і асобным выканаўцам.

2. Банэрная рэкляма.

2.1. ТГ гатовы разьмяшчаць на сваіх старонках рэклямныя модулі (банэры) стандартных памераў (120х60, 468х60, 120х300, 120х600 і 250х200), а таксама адмысловых памераў (абумаўліваюцца асобна) у фарматах gif, jpeg, bmp, png, swf і flv (flash video). Рашэньне аб разьмяшчэньні (неразьмяшчэньні) рэклямных модуляў, працягласьці і насычанасьці праграмаў разьмяшчэньня рэклямных модуляў прымаецца Рэдакцыяй парталу.
2.2. Перавагі разьмяшчэнья на ТГ маюць банэры, што датычныя:
2.2.1. Партнэрскіх праграмаў па інфармацыйнай падтрымцы (гл п.4).
2.2.2. Саб-праектаў Fromby.net.
2.2.3. Падзеяў, ініцыяваных ды датычных удзельнікаў гіт-параду на ТГ.
2.2.4. Падзеяў, ініцыяваных ды датычных беларускамоўных выканаўцаў.
2.2.5. Іншых падзеяў беларускага шоў-бізнэсу й культурніцкага жыцьця краіны.
2.3. Вырабам банэраў Рэдакцыя не займаецца. Выраб банэраў магчымы ў асаблівых выпадках асобнымі чальцамі Рэдакцыі.
2.4. У межах праграмаў разьмяшчэньня рэклямных модуляў Рэдакцыя мае магчымасьць па дамоўленасьці прадастаўляць статыстыку па колькасьці й якасьці паказаў модуляў.
2.5. Разьмяшчэньню банэраў на ТГ можа зашкодзіць:
2.5.1. Вялікая «вага» файла банэра.
2.5.2. Выкананьне банэра не на беларускай мове.
2.5.3. Нізкі мастацкі ўзровень.
2.5.4. Наяўнасьць памылак.
2.5.5. Здольнасьць банэра ўвесьці чытача ў зман.

3. Публікацыя прэс-рэлізаў і артыкулаў «няаўтараў» на ТГ.

3.1. Да разьмяшчэньня на ТГ могуць прыймацца матэрыялы, аўтарамі якіх не зьяўляюцца карэспандэнты й аглядальнікі ТГ.
3.2. Прэс-рэлізы й артыкулы «няаўтараў» мусяць адпавядаць наступным патрабаваньням:
3.2.1. Адпавядаць літаратурным і стылёвым нормам належнага ўзроўню журналістыкі.
3.2.2. Быць датычнымі падзеяў беларускага шоў-бізнэсу і культурніцкага жыцьця краіны.
3.2.3. Напісанымі на беларускай мове (перавага надаецца «клясычнаму правапісу»).

4. Партнэрскія праграмы.

4.1. Сеціўнае крос-партнэрства.
4.1.1. ТГ гатовы разглядаць і ажыцьцяўляць узаемакарысныя праекты сеціўнага крос-партнэрства зь іншымі сеціўнымі праектамі і выданьнямі. У пляне рэклямнай палітыкі рэалізацыя такіх праектаў зьяўляецца прыярытэтнай над іншымі рэклямнымі праграмамі.
4.1.2. Умовы крос-партэрства абумаўліваюцца асобна з улікам аўдыторыяў праектаў, колькасьці наведвальнікаў і, уласна, мэтамі крос-партнэрскіх праграмаў.

4.2. Інфармацыйная падтрымка іншых музычных сеціўных праектаў.
4.2.1. ТГ гатовы аказваць падтрымку іншым музычным сеціўным праектам шляхам іх прамоцыі, разьмяшчэньня рэклямных модуляў (гл. п. 2) і спасылак.
4.2.2. Рашэньне аб зьмесьце, памерах і працягласьці «інфармацыйнай падтрымкі» прымаецца Рэдакцыяй парталу.

4.3. Інфармацыйная падтрымка музычных імпрэзаў.
4.3.1. ТГ гатовы аказваць інфармацыную падтрымку музычным імпрэзам празь іх прамоцыю на партале, разьмяшчэньне рэклямных модуляў, тэкставае анансаваньне і постынг у разьдзеле «Афіша».
4.3.2. Інфармацыйная падтрымка аказваецца на ўмовах узаемнага разьмяшчэньня рэклямы ТГ на носьбітах рэклямнай кампаніі імпрэзы, рэклямы ТГ і акрэдытацыі чальцоў рэдакцыі на самой імпрэзе. Дапускаецца разьмяшчэньне рэклямы ТГ толькі зацьверджанага ўзору (зьместу, памераў, колераў, масштабаў).
4.3.3. Рашэньне аб зьмесьце, памерах і працягласьці «інфармацыйнай падтрымкі» прымаецца сумесна бакамі.

4.4. Інфармацыйная падтрымка выданьня аўдыё-відэа-прадуктаў (альбомаў, складанак, самотнікаў, кліпаў, фільмаў).
4.4.1. ТГ гатовы аказваць інфармацыную падтрымку выданьням (уключна і выдаўцам) аўдыё-відэа-прадуктаў празь іх прамоцыю на партале, разьмяшчэньне рэклямных модуляў, тэкставае анансаваньне.
4.4.2. Інфармацыйная падтрымка аказваецца на ўмовах узаемнага разьмяшчэньня рэклямы ТГ на носьбітах рэклямнай кампаніі выданьня, рэклямы ТГ на аздабленьні выданьня й у кантэнце выданьня. Дапускаецца разьмяшчэньне рэклямы ТГ толькі зацьверджанага ўзору (зьместу, памераў, колераў, масштабаў).
4.4.3. Рашэньне аб зьмесьце, памерах і працягласьці «інфармацыйнай падтрымкі» прымаецца сумесна бакамі.




Прэс-кіт


Апошні прэс-рэліз.

«Прэм'ер Тузін-2007» - першы рэліз году!
За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» (www.music.fromby.net) на ягоных старонках было прадстаўлена
болей за 300 новых беларускіх песень. А калі дадаць сюды блізу 100 рэцэнзіяў на новыя айчынныя плыты, дык атрымаецца
ці ня поўны жыцьцяпіс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкі. Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году
стала чародная складанка музычнага партала «Прэм'ер Тузін-2007», зьяўленьне якой у продажу чакаецца ўжо пры канцы студзеня.
Працягваючы традыцыі папярэдніх «тузіноўскіх» выданьняў, новы «Прэм'ер» мае выйсьці ў падвойным мультымэдыйным фармаце –
агулам 42 песьні, што падзеленыя на дзьве сэкцыі ...

- спампаваць файл "premjer2007_press.doc" (47 Kb)


Нашыя банэры.

Мы вітаем усталяваньне на старонках прыватных рэсурсаў нашых банэраў.

Прапануем swf-банэр 100*100 (дзякуй, rohach) :

Спампаваць банэр (swf-файл - 11.719 б):
tuzin_new_100x100.swf

Прапануем swf-банэр 468*60 (дзякуй, rohach) :

Спампаваць банэр (swf-файл - 12.705 б):
tuzin_new_468x60.swf

Гузік 88*31:
Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай
Код:
<a href="http://music.fromby.net/" target="_blank" title="music.fromby.net">
<img src="http://music.fromby.net/banners/music_88x31.gif" alt="Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!" width="88" height="31" border="0"></a>


Калі Вы ўжо ўсталявалі наш банэр або гузік, калі ласка, не забудзьце паведаміць пра гэта нам.


Лёга (толькі !) для карыстаньня ў інтэрнэце.

для разьмяшчэньня на старонках з дызайнам сьветлага фону:
Тузін Гітоў
- спампаваць файл "tuzin_forlight_250x67.gif" (5 Kb)

для разьмяшчэньня на старонках з дызайнам цёмнага фону:
Тузін Гітоў
- спампаваць файл "tuzin_fordark_250x67.gif" (5 Kb)


Лёга для паліграфіі.

- спампаваць файл "tuzin_all_log.cdr" (27 Kb), які ўтрымлівае вектарныя выявы варыянтаў лёга для розных фонаў дызайну
- спампаваць праверачны файл перапрагляду "tuzin_all_log_prw.jpg" (65 Kb) - не для выкарыстаньня ў паліграфіі




угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
«Тузін Гітоў» http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net